Паводле Іаана 1

1 У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

2 Яно было ў пачатку ў Бога;

3 усё праз Яго пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць.

4 У Ім было жыццё, і жыццё было святлом для людзей;

5 і святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго.

6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Іаан;

7 ён прыйшоў для сведчання, каб сведчыць пра Святло, каб усе ўверавалі праз яго.

8 Ён не быў святлом, але прыйшоў, каб сведчыць пра Святло;

9 было Святло ісціннае, Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет;

10 у свеце быў, і свет праз Яго пачаў быць, і свет Яго не пазнаў;

11 да сваіх прыйшоў, і свае Яго не прынялі.

12 А тым, што прынялі Яго, даў уладу стаць дзецьмі Божымі, тым, што веруюць у імя Яго,

13 якія не ад крыві, і не ад жадання плоці, і не ад жадання мужа, а ад Бога нарадзіліся.

14 І Слова стала плоццю, і жыло сярод нас, і мы бачылі славу Яго ад Айца, славу як Адзінароднага, поўнага благадаці і ісціны.

15 Іаан сведчыць пра Яго і, ўсклікаючы, гаворыць: гэта быў Той, пра Каго я сказаў: Той, Хто ідзе за мною, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў;

16 і ад паўнаты Яго мы ўсе прынялі і благадаць на благадаць;

17 бо закон праз Маісея дадзены, а благадаць і ісціна праз Іісуса Хрыста сталіся.

18 Бога ніхто не бачыў ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлонні Айца, Ён явіў.

19 І вось сведчанне Іаана, калі Іудзеі паслалі з Іерусаліма святароў і левітаў, каб спыталі яго: хто ты?

20 І ён вызнаў і не адрокся; і вызнаў: я не Хрыстос.

21 І спыталі яго: дык што? ты Ілія? І ён сказаў: не. Ты прарок? І адказаў: не.

22 Сказалі яму: хто ж ты? каб даць адказ тым, хто паслаў нас; што ты скажаш пра самога сябе?

23 Ён сказаў: я голас таго, хто кліча ў пустыні: выпрамце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія.

24 А пасланыя былі з фарысеяў;

25 і яны пыталіся ў Яго і казалі Яму: чаго ж Ты хрысціш, калі Ты не Хрыстос, ні Ілія, ні прарок?

26 Адказаў ім Іаан, кажучы: я хрышчу вадою; але сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце;

27 гэта Той, Хто ідзе за мною, Які наперадзе мяне стаў, у Якога я няварты развязаць рамень абутку Яго.

28 Гэта было ў Віфавары за Іарданам, дзе хрысціў Іаан.

29 На другі дзень бачыць Іаан Iіcyca, Які ідзе да яго, i кажа: вось Агнец Божы, што бярэ на Сябе rpаxі свету;

30 гэта Той, пра Якога я сказаў: "за мною ідзе Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў";

31 і я не ведаў Яго; але, каб Ён быў яўлены Ізраілю, дзеля гэтага прыйшоў я хрысціць вадою.

32 I сведчыў Іаан, кажучы: я бачыў Духа, Які сыходзіў як голуб з неба, i Ён застаўся на Ім;

33 і я не ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысціць вадою, сказаў мне: "над Кім убачыш Духа, Які сыходзіць і застаецца на Ім, Той i ёсць, што хрысціць Духам Святым";

34 і я бачыў i засведчыў, што Ён - Сын Божы.

35 На другі дзень зноў стаяў Іаан i двое з вучняў яго.

36 I, убачыўшы Іісуса, Які ішоў, ён сказаў: вось Агнец Божы.

37 І пачулі абодва вучні, як ён казаў гэта, i пайшлі за Iіcyсам.

38 Іісус жа, абярнуўшыся i ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім:

чаго вы шукаеце? Яны сказалі Яму: Равві (што азначае: Вучыцель), дзе Ты жывеш?

39 Ён кажа ім: ідзіце i ўбачыце. Яны пайшлі i ўбачылі, дзе Ён жыве, i прабылі ў Яго дзень той. Было ж каля дзесятай гадзіны.

40 Адзін з дваіх, што пачулі ад Іаана пра Іісуса i пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сімана Пятра.

41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сімана i кажа яму: мы знайшлі Месію (што ў перакладзе азначае: Хрыстос).

42 І прывёў яго да Іісусa. Глянуўшы на яго, Іісус сказаў: ты Сіман, сын Іоны; ты будзеш звацца Кіфа (што азначае: камень).

43 На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною.

44 Філіп жа быў з Віфсаіды, з горада Андрэя i Пятра.

45 Знаходзіць Фiлiп Нафанаіла i кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсaлі Маісей у законе i прарокі, Іісусa, Сына Іосіфавага, з Назарэта.

46 І сказаў яму Нафанаіл: ці можа з Назарэта быць што добрае?

Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі.

47 Убачыў Іісус Нафанаіла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма крывадушнасці.

48 Кажа Яму Нафанаіл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Філіп, калі ты быў пад смакоўніцаю, Я бачыў цябе.

49 Нафанаіл адказаў Яму: Равві! Ты Сын Божы, Ты Цар Ізраілеў.

50 У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш, бо Я сказаў табе: "Я бачыў цябе пад смакоўніцаю"; убачыш большае за гэта.

51 I кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўбачыце неба раскрытае i ангелаў Божых, што ўзыходзяць i сыходзяць да Сына Чалавечага.

Паводле Іаана 2

1 А на трэці дзень было вяселле ў Кане Галілейскай, i Маці Іісусава была там.

2 Запрошаны таксама быў Іісус i вучні Яго на вяселле.

3 I калі не хапіла віна, Маці Іісусава кажа Яму: віна не маюць.

4 Кажа ёй Іісус: што Мне i Табе, Жанчына? яшчэ не прыйшоў час Мой.

5 Кажа Яго Маці слугам: што скажа Ён вам, зрабіце.

6 Было ж там шэсць каменных пасудзін для вады, якія стаялі дзеля ачышчэння Іудзейскага і змяшчалі па дзве ці па тры меры.

7 Кажа ім Іісус: напоўніце пасудзіны вадою. I напоўнілі ix да верху.

8 I кажа ім: цяпер чэрпайце i нясіце да распарадчыка застолля. I яны панеслі.

9 Kaлi ж распарадчык пакаштаваў вады, што зрабілася віном, - а ён не ведаў, адкуль яно, ведалі толькі слугі, якія налівалі ваду, - кліча жаніха распарадчык застолля

10 i кажа яму: кожны чалавек спачатку добрае віно падае, а калі нап'юцца, тады горшае; ты ж добрае віно захаваў дагэтуль.

11 Так паклаў Іісус пачатак цудам у Кане Галілейскай i явіў славу Сваю, i ўверавалі ў Яго вучні Яго.

12 Пасля гэтага прыйшоў Ён у Капернаум, Сам i Maцi Яго, i браты Яго, i вучні Яго, i там заставаліся некалькі дзён.

13 І набліжалася Пасха Іудзейская, і прыйшоў Іісус у Іерусалім

14 i знайшоў, што ў храме прадавалі валоў і авечак, і галубоў, i сядзелі мянялы грошай;

15 і, зpaбiўшы біч з вяровак, ycix выгнаў з храма, і авечак, i валоў, і парассыпаў грошы мянялаў i сталы перавярнуў;

16 i прадаўцам галубоў сказаў: забярыце гэта адсюль, не рабіце дом Айца Майго домам гандлю.

17 I ўспомнілі вучні Яго, што напісана: "клопат пра дом Твой паглынае Мяне".

18 На гэта Іудзеі сказалі Яму: якім знаменнем Ты пакажаш нам, што маеш права гэта рабіць?

19 У адказ Іісус сказаў ім: разбурыце храм гэты, i Я за тры дні ўзвяду яго.

20 І сказалі Іудзеі: сорак шэсць гадоў будаваўся храм гэты, а Ты за тры дні ўзвядзеш яго?

21 Ён жа гаварыў пра храм цела Свайго.

22 Калі ж Ён уваскрэс з мёртвых, успомнілі вучні Яго, што Ён гэта казаў,

і паверылі Пісанню і слову, якое сказаў Іісус.

23 А калі Ён быў у Іерусаліме на свята Пасхі, многія ўверавалі ў імя Яго, бачачы цуды, якія Ён тварыў.

24 Але Сам Іісус не давяраўся іm, таму што Сам ведаў ycix,

25 i не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.

Паводле Іаана 3

1 Быў жа чалавек з фарысеяў, імя яму Нікадзім, начальнік Іудзейскі;

2 ён прыйшоў да Іісусa ўначы i сказаў Яму: Равві! мы ведаем, што Ты Вучыцель, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто не можа тварыць такіх цудаў, якія Ты творыш, калі Бог не будзе з ім.

3 У адказ Іісус сказаў яму: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца звыш, не можа ўбачыць Царства Божага.

4 Кажа Яму Нікадзім: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? хіба можа ён другі раз увайсці ва ўлонне маці сваёй i нарадзіцца?

5 Адказаў Іісус: праўду, праўду кажу табе: калі хто не народзіцца ад вады i Духа, не можа ўвайсці ў Царства Божае:

6 народжанае ад плоці ёсць плоць, а народжанае ад Духа ёсць дух.

7 Не здзіўляйся, што Я сказаў табе: "трэба вам нарадзіцца звыш".

8 Вецер вее, дзе хоча, i голас яго чуеш, а не ведаеш, адкуль прыходзіць i куды адыходзіць; так i з кожным народжаным ад Духа.

9 Тады Нікадзім сказаў Яму: як гэта можа быць?

10 У адказ Іісус сказаў яму: ты вучыцель Ізраілеў, i гэтага не ведаеш?

11 Праўду, праўду кажу табе: што Мы ведаем, пра тое гаворым, i што бачылі, пра тое сведчым, i вы сведчання Нашага не прымаеце;

12 калі Я пра зямное сказаў вам, i вы не верыце, як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае?

13 Нixто не ўзыходзіў на неба, толькі Сын Чалавечы, Які, будучы на небе, сышоў з неба;

14 і, як Маісей узняў змея ў пустыні, так належыць быць узнятым Сыну Чалавечаму,

15 каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

16 Бо так узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае;

17 бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго;

18 хто веруе ў Яго, не будзе асуджаны, а хто не веруе, той ужо асуджаны, бо не ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.

19 А суд у тым, што святло прыйшло ў свет, але палюбілі людзі цемру больш за святло, бо ўчынкі ix былі ліхія;

20 бо кожны, хто робіць зло, той ненавідзіць святло i не ідзе да святла, каб не былі выкрыты ўчынкі яго, бо яны ліхія;

21 а хто робіць па праўдзе, той ідзе да святла, каб выявіліся ўчынкі яго, бо яны ў Богу зроблены.

22 Пасля гэтага прыйшоў Іісус і вучні Яго ў Іудзейскую зямлю; i там Ён жыў з імі i хрысціў.

23 Іаан жа таксама хрысціў у Эноне, недалёка ад Саліма, бо там было многа вады, i прыходзілі туды i хрысціліся;

24 таму што не быў яшчэ пасаджаны ў цямніцу Іаан.

25 І ўзнікла спрэчка ў вучняў Іаанавых з Іудзеямі пра ачышчэнне;

26 і прыйшлі да Іаана i сказалі яму: Равві! Той, Хто быў з табою на тым баку Іардана і пра Каго ты сведчыў, вось, Ён хрысціць, i ўсе ідуць да Яго.

27 У адказ Іаан сказаў: не можа чалавек нічога браць на сябе, калі не будзе дадзена яму з неба.

28 Вы самі мне сведчыце, што я сказаў: "я не Хрыстос, але я пасланы перад Ім".

29 Хто мае нявесту, той жанix, а друг жаніха, які стаіць і слухае яго, радасцю радуецца, чуючы голас жанixa; гэтая вось радасць мая споўнілася;

30 Яму належыць узрастаць, а мне меншаць.

31 Хто прыходзіць з вышыні, Той над yciмі, а хто ад зямлі, той зямны i па-зямному гаворыць; Хто прыходзіць з неба, Той над yciмi,

32 i што Ён бачыў i чуў, пра тое сведчыць, ды сведчання Яго ніхто не прымае;

33 хто прыняў Яго сведчанне, той сцвердзіў, што Бог ісцінны.

34 Бо Той, Каго паслаў Бог, словы Божыя гаворыць, таму што не мераю дае Бог Духа.

35 Бо Айцец любіць Сына i ўсё даў у руку Яго.

36 Хто веруе ў Сына, той мае жыццё вечнае, а хто не веруе ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім.

Паводле Іаана 4

1 Kaлi ж даведаўся Іісус, што пачулі фарысеі пра тое, што Іісус больш вучняў набывае i хрысціць, чым Іаан, -

2 хоць Сам Іісус не хрысціў, а вучні Яго, -

3 пакінуў Ён Іудзею i пайшоў зноў у Галілею.

4 А трэба было Яму праходзіць праз Самарыю.

5 Вось, прыходзіць Ён у горад Самарыйскі пад назвай Cixap, паблізу зямлі, якую даў Іакаў Іосіфу, сыну свайму;

6 і быў там калодзеж Іакава. Іісус, стаміўшыся ад дарогі, сеў ля калодзежа; было каля шостай гадзіны.

7 Прыходзіць жанчына з Самарыі набраць вады. Кажа ёй Іісус: дай Мне піць.

8 Бо вучні Яго адышлі ў горад, каб купіць ежы.

9 Кажа Яму жанчына Самаранка: як Ты, Іудзей, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранскай? бо Іудзеі ж не маюць зносін з Самаранамі.

10 У адказ Іісус сказаў ёй: калі б ты ведала дар Божы, i Хто Той, што кажа табе: "дай мне піць", то ты сама прасіла б у Яго, i Ён даў бы табе ваду жывую.

11 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! у Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі; адкуль жа ў Цябе вада жывая?

12 хіба Ты большы за айца нашага Іакава, які даў нам гэты калодзеж i сам з яго пiў, i сыны яго, i статак яго?

13 У адказ Іісус сказаў ёй: кожны, хто п'е гэтую ваду, будзе адчуваць прагу зноў;

14 а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, не сасмагне ніколі; але вада, якую Я дам яму, стане ў ім крыніцаю вады, што цячэ ў жыццё вечнае.

15 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! дай мне гэтай вады, каб мне не мець смагі i не прыходзіць сюды чэрпаць.

16 Кажа ёй Іісус: ідзі, пакліч мужа свайго i прыходзь сюды.

17 У адказ жанчына сказала Яму: у мяне няма мужа. Кажа ёй Іісус: добра ты сказала, што ў цябе мужа няма;

18 бо пяць мужоў у цябе было, i той, якога цяпер маеш, не муж табе; гэта праўдзіва сказала ты.

19 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! бачу, што Ты прарок;

20 айцы нашы на гары гэтай пакланяліся, а вы кажаце, што ў Іерусаліме тое месца, дзе належыць пакланяцца.

21 Кажа ёй Іісус: жанчына, павер Мне, што настае час, калі не на гары гэтай i не ў Іерусаліме будзеце пакланяцца Айцу;

22 вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце; мы пакланяемся таму, што ведаем, бо збаўленне ад Іудзеяў;

23 але настае час, ды і цяпер ёсць, калі ісцінныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу i ісціне, бо такіх паклоннікаў Айцец і шукае Сабе;

24 Бог ёсць дух, i тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу i ісціне.

25 Кажа Яму жанчына: ведаю, што прыйдзе Месія, Якога называюць Хрыстос; калі Ён прыйдзе, то абвесціць нам усё.

26 Кажа ёй Іісус: гэта Я, што размаўляю з табою.

27 У гэты час прыйшлі вучні Яго i здзівіліся, што Ён размаўляе з жанчынаю, але ні адзін не сказаў: што Табе трэба? ці: пра што Ты размаўляеш з ёю?

28 Пакінула тады жанчына сваю пасудзіну для вады і пайшла ў горад, і кажа людзям:

29 ідзіце і пабачце Чалавека, Які сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла: ці не Хрыстос Ён?

30 Яны выйшлі з горада i пайшлі да Яго.

31 Між тым прасілі Яго вучні, кажучы: Paввi! еш.

32 Ён жа сказаў ім: у Мяне ёсць ежа, каб есці, якой вы не ведаеце.

33 Тады вучні гаварылі паміж сабою: хіба нехта прынёс Яму есці?

34 Кажа ім Іісус: Мая ежа - тое, каб здзяйсняць волю Таго, Хто паслаў Мяне i завяршыць справу Яго.

35 Ці не кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, i настане жніво? Дык вось, кажу вам: узвядзіце вочы вашы i паглядзіце на нівы, як яны ўжо пабялелі для жніва;

36 і хто жне, той атрымлівае ўзнагароду i збірае плён у жыццё вечнае, каб i той, хто сее, i той, хто жне, разам радаваліся;

37 бо тут апраўдваецца выслоўе: адзін сее, а другі жне;

38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу ix.

39 З горада таго многія Самаране ўверавалі ў Яго па слову жанчыны, якая сведчыла: Ён сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла.

40 Таму, калі прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго пабыць у ix, i Ён прабыў там два дні,

41 і намнога больш людзей уверавалі па слову Яго;

42 а жанчыне казалі: ужо не па твайму апавяданню веруем, бо самі чулі i ведаем, што гэта сапраўды Збавіцель свету, Хрыстос.

43 А праз два дні Ён адышоў адтуль i пайшоў у Галілею;

44 бо Сам Іісус сведчыў, што прарок на сваёй бацькаўшчыне пашаны не мае.

45 Kaлi ж Ён прыйшоў у Галілею, то Галілеяне прынялі Яго, бачыўшы ўсё, што зрабіў Ён у Іерусаліме на свята; бо і яны хадзілі на свята.

46 Дык вось, прыйшоў зноў Іісус у Кану Галілейскую, дзе ператварыў ваду ў віно.

І быў адзін царадворац, сын якога быў хворы ў Капернауме.

47 Ён, пачуўшы, што Іісус прыйшоў з Іудзеі ў Галілею, пайшоў да Яго і прасіў Яго прыйсці і ацаліць сына яго, бо той быў пры смерці.

48 І сказаў яму Іісус: калі знаменняў і цудаў не ўбачыце, вы не ўверуеце.

49 Кажа Яму царадворац: Госпадзі! прыйдзі, пакуль не памерла дзіця маё.

50 Іісус кажа яму: ідзі, сын твой жывы. І паверыў чалавек слову, якое сказаў яму Іісус, і пайшоў.

51 І ўжо калі ён ішоў, рабы яго сустрэлі яго і абвесцілі: сын твой жывы.

52 Тады ён спытаўся ў іх, у каторай гадзіне стала яму лягчэй; і сказалі яму: учора ў сем гадзін гарачка пакінула яго.

53 Зразумеў тады бацька, што гэта было ў тую гадзіну, калі Іісус сказаў яму: ідзі, сын твой жывы. І ўвераваў сам і ўвесь дом яго.

54 Гэта ўжо другі цуд сатварыў Іісус, прыйшоўшы з Іудзеі ў Галілею.

Паводле Іаана 5

1 Пасля гэтага было свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.

2 Ёсць жа ў Іерусаліме каля Авечых варот купальня, што называецца па-яўрэйску Віфезда, і мае пяць крытых хадоў;

3 у іх ляжала вялікае мноства хворых, сляпых, кульгавых, ссохлых, што чакалі руху вады;

4 бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купальню і ўзрушаў ваду; і хто першы ўваходзіў у яе пасля ўзрушэння вады, той выздараўліваў, якой бы хваробай ні быў апанаваны.

5 Быў жа тут нейкі чалавек, што трыццаць восем гадоў пакутаваў ад хваробы сваёй.

6 Іісус, убачыўшы яго ляжачым і даведаўшыся, што ўжо доўгі час ён хварэе, кажа яму: хочаш стаць здаровым?

7 Адказаў Яму хворы: так, Гаспадар, але не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзрушыцца вада; а пакуль я прыходжу, іншы сыходзіць раней за мяне.

8 Кажа яму Іісус: устань, вазьмі пасцель тваю і хадзі.

9 І адразу выздаравеў чалавек; і ўзяў пасцель сваю і пайшоў. Была ж субота ў той дзень.

10 Таму казалі Іудзеі ацалёнаму: сёння субота, і нельга табе браць пасцелі тваёй.

11 Ён адказаў ім: Той, Хто мяне ацаліў, сказаў мне: "вазьмі пасцель тваю і хадзі".

12 Тады спыталіся ў яго: хто Той Чалавек, Які сказаў табе: "вазьмі пасцель тваю і хадзі"?

13 Ацалёны ж не ведаў, хто Ён, таму што Іісус скрыўся, бо натоўп быў на тым месцы.

14 Пасля таго Іісус сустрэў яго ў храме і сказаў яму: вось, ты стаў здаровым; больш не грашы, каб не здарылася з табою чаго горшага.

15 Пайшоў чалавек гэты і паведаміў Іудзеям: гэта Іісус ацаліў мяне.

16 І таму Іудзеі сталі гнаць Іісуса і імкнуліся забіць Яго, што Ён рабіў гэта ў суботу.

17 Іісус жа казаў ім: Айцец Мой дагэтуль дзее, і Я дзею.

18 І з-за таго яшчэ больш імкнуліся Іудзеі забіць Яго, што Ён не толькі парушаў суботу, але і Айцом Сваім называў Бога, робячы Сябе роўным Богу.

19 На гэта Іісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: не можа Сын рабіць Сам ад Сябе нічога, калі не будзе бачыць, што Айцец робіць, бо што Ён робіць, тое і Сын робіць таксама;

20 бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць; і большыя за гэтыя пакажа Яму справы, так што вы дзівіцца будзеце;

21 бо як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча;

22 бо Айцец і не судзіць нікога, але суд увесь аддаў Сыну,

23 каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца; хто не шануе Сына, той не шануе і Айца, Які паслаў Яго.

24 Праўду, праўду кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, мае жыццё вечнае і на суд не прыходзіць, але перайшоў ад смерці ў жыццё.

25 Праўду, праўду кажу вам: настае час, ды і цяпер ёсць, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць,

26 бо як Айцец мае жыццё ў Самім Сабе, так даў і Сыну жыццё мець у Сабе,

27 і ўладу даў Яму суд чыніць, бо Ён ёсць Сын Чалавечы.

28 Не здзіўляйцеся гэтаму: бо настае час, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага,

29 і выйдуць тыя, што рабілі дабро, ва ўваскрасенне жыцця, а тыя, што рабілі зло, ва ўваскрасенне суду.

30 Не магу Я рабіць Сам ад Сябе нічога. Як чую, так суджу, і суд Мой праведны, бо не шукаю волі Маёй, але волі Айца, Які паслаў Мяне.

31 Калі б Я сведчыў пра Сябе, то сведчанне Маё непраўдзівае;

32 іншы ёсць, які сведчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сведчанне, якім Ён сведчыць пра Мяне;

33 вы пасылалі да Іаана, і ён засведчыў пра ісціну.

34 Я не ад чалавека сведчанне прымаю, але кажу гэта, каб вы збаўлены былі;

35 ён быў свяцільнікам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі пацешыцца нейкі час пры святле яго.

36 Але Я маю сведчанне, большае за Іаанава: бо справы, што даў Мне Айцец, каб здзейсніць, самі справы, якія Я раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне,

37 і Айцец, Які паслаў Мяне, Сам засведчыў пра Мяне. Вы ні голасу Яго ніколі не чулі, ні аблічча Яго не бачылі,

38 і не маеце слова Яго, якое было б у вас, бо Таму, Каго Ён паслаў, вы не верыце.

39 Даследуйце Пісанні, бо вы думаеце праз іх мець жыццё вечнае, а яны сведчаць пра Мяне.

40 Але вы не хочаце прыйсці да Мяне, каб мець жыццё.

41 Славы ад людзей Я не прымаю,

42 але ведаю вас, што любові да Бога вы не маеце ў сабе.

43 Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне; а калі іншы прыйдзе ў імя сваё, яго прымеце.

44 Як вы можаце вераваць, калі славу адзін ад аднаго прымаеце, а славы, якая ад Адзінага Бога, не шукаеце?

45 Не думайце, што Я буду абвінавачваць вас перад Айцом; ёсць той, хто абвінавачвае вас, Маісей, на якога вы спадзеяцеся.

46 Бо калі б верылі вы Маісею, то верылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.

47 Калі ж вы яго пісанням не верыце, як Маім словам паверыце?

Паводле Іаана 6

1 Пасля гэтага пайшоў Іісус на той бок мора Галілейскага, Тыверыядскага;

2 і за Ім ішло мноства народу, таму што бачылі цуды Яго, якія Ён рабіў над хворымі.

3 І ўзышоў на гару Іісус і там сядзеў з вучнямі Сваімі.

4 А набліжалася Пасха, свята Іудзейскае.

5 Іісус, узвёўшы вочы і ўбачыўшы, што мноства народу ідзе да Яго, кажа Філіпу: дзе нам купіць хлеба, каб яны паелі?

6 Казаў жа Ён гэта, выпрабоўваючы яго, бо Сам ведаў, што меўся зрабіць.

7 Адказаў Яму Філіп: на дзвесце дынарыяў не хопіць ім хлеба, каб кожны з іх хоць трохі атрымаў.

8 Кажа Яму адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сімана Пятра:

9 ёсць тут адзін хлопчык, які мае пяць хлябоў ячменных і дзве рыбіны; але што гэта для такога мноства?

10 І сказаў Іісус: загадайце людзям узлегчы. Было ж многа травы на тым месцы. І вось узляглі людзі ў колькасці каля пяці тысяч.

11 Узяў жа хлябы Іісус і, узнёсшы падзяку, раздаў вучням, а вучні - тым, што ўзляжалі; таксама і рыбы, колькі хто хацеў;

12 і калі насыціліся, сказаў вучням Сваім: збярыце кавалкі, якія засталіся, каб нічога не прапала.

13 І сабралі яны і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяці хлябоў ячменных, якія засталіся ў тых, што елі.

14 Тады людзі, якія бачылі цуд, зроблены Іісусам, сказалі: Ён сапраўды Той Прарок, што павінен прыйсці ў свет.

15 Іісус жа, даведаўшыся, што хочуць прыйсці, каб сілаю ўзяць Яго і зрабіць царом, адышоў ізноў на гару адзін.

16 Калі ж настаў вечар, спусціліся вучні Яго да мора

17 і, увайшоўшы ў лодку, паплылі на той бок мора ў Капернаум. І ўжо сцямнела, а Іісус не прыходзіў да іх;

18 і мора з-за таго, што дзьмуў моцны вецер, хвалявалася.

19 Праплыўшы каля дваццаці пяці ці трыццаці стадый, яны ўбачылі Іісуса, Які ішоў па моры і набліжаўся да лодкі, і спалохаліся;

20 але Ён сказаў ім: гэта Я, не бойцеся.

21 Яны хацелі ўзяць Яго ў лодку; і адразу лодка прыстала да берага, куды яны плылі.

22 На другі дзень народ, які стаяў па той бок мора, убачыў, што там не было іншай лодкі, апрача адной той, у якую ўвайшлі вучні Яго, і што Іісус не ўваходзіў з вучнямі Сваімі ў лодку, але вучні Яго адплылі адны;

23 і іншыя лодкі прыплылі з Тыверыяды блізка да таго месца, дзе елі хлеб, калі Гасподзь узнёс быў падзяку;

24 калі ўбачылі людзі, што там няма ні Іісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі самі ў лодкі і паплылі ў Капернаум, шукаючы Іісуса,

25 і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равві! калі Ты сюды прыбыў?

26 У адказ ім Іісус сказаў: праўду, праўду кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што елі хлеб і насыціліся;

27 Дбайце не пра ежу тленную, а пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якое дасць вам Сын Чалавечы, бо Айцец вызначыў Яго пячаццю Сваёю, Бог.

28 Яны ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб здзяйсняць справы Божыя?

29 У адказ Іісус сказаў ім: вось справа Божая: каб вы веравалі ў Таго, Каго паслаў Ён.

30 Яны ж сказалі Яму: якое Ты зробіш знаменне, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? што Ты здзейсніш?

31 айцы нашы елі манну ў пустыні, як напісана: "хлеб з неба даў ім есці".

32 Сказаў жа ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: не Маісей даў вам хлеб з неба, а Айцец Мой дае вам з неба хлеб ісцінны;

33 бо хлеб Божы - гэта Той, Хто сыходзіць з неба і дае жыццё свету.

34 Яны ж сказалі Яму: Госпадзі! заўсёды давай нам хлеб гэты.

35 І сказаў ім Іісус: Я - хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не зведае голаду, і хто веруе ў Мяне, не будзе мець смагі ніколі;

36 але Я сказаў вам, што і бачылі вы Мяне, і не веруеце;

37 усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, Я не выганю вон,

38 бо Я сышоў з неба не дзеля таго, каб чыніць волю Сваю, але волю Айца, Які паслаў Мяне;

39 а воля Айца, Які паслаў Мяне, у тым, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не загубіў, але ўваскрасіў гэта ў апошні дзень;

40 Воля Таго, Хто паслаў Мяне, у тым, каб кожны, хто бачыць Сына і веруе ў Яго, меў жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.

41 Абурыліся тады Іудзеі на Яго за тое, што Ён сказаў: "Я ёсць хлеб, які сышоў з неба",

42 і гаварылі: ці не Іісус гэта, сын Іосіфаў, бацьку і Маці Якога мы ведаем? як жа Ён кажа: "з неба Я сышоў"?

43 На гэта Іісус сказаў ім: не абурайцеся паміж сабою;

44 ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі Айцец, Які паслаў Мяне, не прывядзе яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень;

45 напісана ў прарокаў: і будуць усе навучаны Богам. Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне;

46 гэта не значыць, што Айца бачыў нехта, апрача Таго, Хто ад Бога: Ён бачыў Айца.

47 Праўду, праўду кажу вам: хто веруе ў Мяне, мае жыццё вечнае.

48 Я - хлеб жыцця;

49 айцы вашы елі манну ў пустыні і памерлі;

50 а хлеб, які сыходзіць з неба, такі, што той, хто яго есць, не памрэ;

51 Я - хлеб жывы, які сышоў з неба; хто есць хлеб гэты, жыць будзе вечна; і хлеб, які Я дам, ёсць Плоць Мая, якую Я аддам за жыццё свету.

52 І спрачаліся між сабою Іудзеі, гаворачы: як можа Ён даць нам Плоць Сваю есці?

53 Іісус жа сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: калі не будзеце есці Плоці Сына Чалавечага і піць Крыві Яго, то жыцця не будзеце мець у сабе;

54 хто есць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, той мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень;

55 бо Плоць Мая сапраўды ёсць ежа, і Кроў Мая сапраўды ёсць пітво;

56 Хто есць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, той ува Мне застаецца і Я ў ім;

57 як паслаў Мяне жывы Айцец і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, жыць будзе Мною;

58 гэта і ёсць хлеб, які сышоў з неба; не так, як айцы вашы елі манну і памерлі; хто есць хлеб гэты, жыць будзе вечна.

59 Гэта сказаў Ён у сінагозе, навучаючы ў Капернауме.

60 І многія з вучняў Яго, пачуўшы гэта, сказалі: жудасныя гэта словы; хто можа іх слухаць?

61 Іісус жа, ведаючы ў Сабе, што абураюцца гэтым вучні Яго, сказаў ім: хіба гэта вас спакушае?

62 а што, калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды, дзе быў раней?

63 дух дае жыццё, плоць не прыносіць ніякай карысці; словы, якія Я кажу вам, ёсць дух і жыццё;

64 але ёсць сярод вас некаторыя, што не веруюць. Бо ведаў ад пачатку Іісус, хто няверуючыя і хто выдасць Яго,

65 і сказаў: дзеля таго Я і гаварыў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі не будзе яму дадзена Айцом Маім.

66 З таго часу многія з вучняў Яго адышлі і ўжо не хадзілі з Ім.

67 Сказаў тады Іісус дванаццаці: ці не хочаце і вы адысці?

68 Адказаў Яму Сіман Пётр: Госпадзі! да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага,

69 і мы ўверавалі і спазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.

70 Адказаў ім Іісус: ці не Я вас дванаццаць абраў? але адзін з вас - дыявал.

71 Гаварыў жа Ён пра Іуду Сіманавага Іскарыёта, бо той меўся выдаць Яго, будучы адным з дванаццаці.

Паводле Іаана 7

1 І хадзіў Іісус пасля гэтага па Галілеі, бо не хацеў па Іудзеі хадзіць, таму што Іудзеі шукалі, як забіць Яго.

2 А было блізка свята Іудзейскае - пастаўленне кушчаў.

3 Сказалі тады Яму браты Яго: пайдзі адсюль і ідзі ў Іудзею, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш;

4 бо ніхто ўпотай не робіць нічога і стараецца сам навідавоку быць; калі Ты такое робіш, пакажы Сябе свету.

5 Бо і браты Яго не веравалі ў Яго.

6 Сказаў жа ім Іісус: час Мой яшчэ не прыйшоў, а ваш час заўсёды наяўны;

7 не можа свет ненавідзець вас, Мяне ж ён ненавідзіць, бо Я сведчу пра яго, што справы яго ліхія;

8 вы пайдзіце на гэтае свята, а Я яшчэ не пайду на свята гэтае, таму што час Мой яшчэ не настаў.

9 I, сказаўшы гэта ім, Ён застаўся ў Галілеі.

10 Калі ж пайшлі браты Яго, тады і Ён пайшоў на свята, не адкрыта, а нібы ўпотай.

11 А Іудзеі шукалі Яго на свяце і гаварылі: дзе Ён?

12 І многа спрэчак было пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а іншыя казалі: не, Ён жа ўводзіць у зман народ.

13 Ніхто, аднак, адкрыта не гаварыў пра Яго з-за страху перад Іудзеямі.

14 Калі ж свята дайшло ўжо да паловы, увайшоў Іісус у храм і вучыў;

15 і здзіўляліся Іудзеі, гаворачы: як Ён ведае Пісанні, не вучыўшыся?

16 У адказ ім Іісус сказаў: Маё вучэнне - не Маё, а Таго, Хто паслаў Мяне;

17 калі хто хоча волю Яго выконваць, то даведаецца пра гэтае вучэнне, ці ад Бога яно, ці Я Сам ад Сябе гавару;

18 хто гаворыць сам ад сябе, той уласнай славы шукае, а Хто шукае славы Таму, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы, і няма няпраўды ў Ім;

19 ці не даў Маісей вам закон? і ніхто з вас не выконвае закону. Чаму вы хочаце забіць Мяне?

20 Народ адказаў: дэман у Табе; хто хоча забіць Цябе?

21 У адказ Іісус сказаў ім: адну справу зрабіў Я, і вы ўсе здзіўляецеся;

22 вось Маісей даў вам абрэзанне, - хоць яно і не ад Маісея, але ад айцоў, - і ў суботу вы абразаеце чалавека;

23 калі абрэзанне прымае чалавек у суботу, каб не быў парушаны закон Маісееў, - чаму на Мяне вы гневаецеся, што ўсяго чалавека Я ацаліў у суботу?

24 не судзіце па выгляду, а праведным судом судзіце.

25 Гаварылі тады некаторыя з Іерусалімлян: ці не Той гэта, Якога шукаюць, каб забіць?

26 і вось, Ён адкрыта гаворыць, і нічога Яму не кажуць; няўжо на самай справе дазналіся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?

27 але Гэтага мы ведаем, адкуль Ён; калі ж Хрыстос прыйдзе, ніхто не бу-дзе ведаць, адкуль Ён.

28 Прамовіў голасна тады Іісус у храме, вучачы і гаворачы: і Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я; і не Сам ад Сябе Я прыйшоў, але ісцінны Той, Хто паслаў Мяне, Якога вы не ведаеце;

29 Я ведаю Яго, таму што Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.

30 Тады шукалі, як схапіць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшоў час Яго.

31 А многія з народу ўверавалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, хіба Ён больш цудаў зробіць, чым Гэты зрабіў?

32 Пачулі фарысеі, што народ так спрачаецца пра Яго; і паслалі фарысеі і першасвятары слуг, каб схапілі Яго.

33 Сказаў тады ім Іісус: яшчэ нядоўга Я буду з вамі, і пайду да Таго, Хто паслаў Мяне;

34 будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці.

35 I гаварылі Іудзеі паміж сабою: куды Ён збіраецца ісці, што мы не знойдзем Яго? ці не да расселеных між Грэкамі збіраецца Ён ісці і навучаць Грэкаў?

36 што значаць гэтыя словы, якія Ён сказаў: "будзеце шукаць Мяне, і не знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы не можаце прыйсці"?

37 У апошні ж вялікі дзень свята стаяў Іісус і ўсклікнуў, кажучы: калі хто мае смагу, няхай прыходзіць да Мяне і п'е;

38 хто веруе ў Мяне, як сказана ў Пісанні, у таго з нутра пацякуць рэкі вады жывой.

39 А сказаў Ён гэта пра Духа, Якога меліся прыняць веруючыя ў Яго; бо не было яшчэ на іх Духа Святога, таму што Іісус яшчэ не быў праслаўлены.

40 Многія з народу, пачуўшы гэтыя словы, казалі: Ён сапраўды прарок.

41 Іншыя казалі: гэта Хрыстос. А другія казалі: хіба ж з Галілеі Хрыстос прыйдзе?

42 ці ж не сказана ў Пісанні, што з семені Давідавага і з Віфлеема, таго паселішча, адкуль быў Давід, Хрыстос прыйдзе?

43 Дык вось нязгода ўзнікла ў народзе з-за Яго.

44 Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.

45 І вось прыйшлі слугі да перша-святароў і фарысеяў, і тыя сказалі ім: чаму вы не прывялі Яго?

46 Слугі адказалі: ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек.

47 На гэта фарысеі сказалі ім: няўжо і вас увялі ў зман?

48 хіба хто з начальнікаў увераваў у Яго, ці з фарысеяў?

49 а народ гэты, што не ведае закону, - пракляты ён.

50 Кажа ім Нікадзім, які прыходзіў да Яго ўначы і быў адзін з іх:

51 хіба закон наш судзіць чалавека, не выслухаўшы яго спачатку і не даведаўшыся, што ён робіць?

52 У адказ сказалі яму: ці не з Галілеі і ты? даследуй і пабач, што з Галілеі

53 І пайшлі кожны ў свой дом.

Паводле Іаана 8

1 Іісус жа пайшоў на гару Елеонскую;

2 а раніцаю зноў прыйшоў у храм, і ўсе людзі ішлі да Яго; і Ён сеў і вучыў іх.

3 І прывялі кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну , якую засталі за пралюбадзействам, і, паставіўшы яе пасярэ-дзіне,

4 кажуць Яму: Настаўнік, гэтую жанчыну засталі падчас пралюбадзейства;

5 у законе Маісей загадаў нам такіх пабіваць камянямі, а Ты што скажаш?

6 Гаварылі ж яны гэта, спакушаючы Яго, каб было ў чым абвінаваціць Яго. Але Іісус, нізка нагнуўшыся, пальцам пісаў на зямлі, не зважаючы на іх.

7 Калі ж яны працягвалі пытацца ў Яго, Ён, разагнуўшыся, сказаў ім: хто з вас без граху, няхай першы кіне камень у яе.

8 I зноў, нізка нагнуўшыся, пісаў на зямлі.

9 Яны ж, пачуўшы гэта і адчуваючы дакоры сумлення, сталі выходзіць адзін за адным, пачынаючы ад старэйшых і да апошніх; і застаўся адзін Іісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.

10 Іісус, разагнуўшыся і не ўбачыўшы нікога, акрамя жанчыны, сказаў ёй: жанчына! Дзе абвінаваўцы твае? Ніхто цябе не асудзіў?

11 Яна адказала: ніхто, Госпадзі! Сказаў ёй Іісус: і Я не асуджаю цябе; ідзі і больш не грашы.

12 І зноў прамовіў да іх Іісус, кажучы: Я святло свету; хто пойдзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, а будзе мець святло жыцця.

13 Тады сказалі Яму фарысеі: Ты Сам пра Сябе сведчыш; сведчанне Тваё непраўдзівае.

14 На гэта Іісус сказаў ім: калі Я і Сам сведчу пра Сябе, то сведчанне Маё праўдзівае, бо Я ведаю, адкуль Я прыйшоў і куды іду; а вы не ведаеце, адкуль Я прыходжу і куды іду.

15 Вы па плоці судзіце; Я не суджу нікога;

16 а калі і суджу Я, то суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, а Я і Айцец, Які паслаў Мяне;

17 і ў законе ж вашым напісана, што сведчанне двух чалавек праўдзівае;

18 Я Сам сведчу пра Сябе, і сведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне.

19 Тады сказалі Яму: дзе Айцец Твой? Адказаў Іісус: вы не ведаеце ні Мяне, ні Айца Майго; калі б вы Мяне ведалі, то ведалі б і Айца Майго.

20 Гэтыя словы гаварыў Іісус каля скарбніцы, вучачы ў храме; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не прыйшоў час Яго.

21 І зноў сказаў ім Іісус: Я адыходжу, і будзеце шукаць Мяне, і памраце ў граху сваім; куды Я іду, вы не можаце прыйсці.

22 Іудзеі тады гаварылі: ці не заб'е Ён Сам Сябе, калі кажа: "куды Я іду, вы не можаце прыйсці"?

23 Ён сказаў ім: вы ад нізу, а Я з вышыні; вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету;

24 таму і сказаў Я вам, што памраце ў грахах сваіх; бо калі не ўверуеце, што гэта Я, то памраце ў грахах сваіх.

25 Тады сказалі Яму: хто Ты? І сказаў ім Іісус: Той, Хто ад пачатку, як і кажу вам;

26 многа маю Я пра вас гаварыць і судзіць; але Той, Хто паслаў Мяне, ісцінны, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу свету.

27 Не зразумелі яны, што Ён гаварыў ім пра Айца.

28 І сказаў ім Іісус: калі ўздымеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што ад Сябе Я нічога не раблю, але як навучыў Мяне Айцец Мой, так і гавару;

29 і Той, Хто паслаў Мяне, са Мною; Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю ўгоднае Яму.

30 Калі Ён гаварыў гэта, многія ўверавалі ў Яго.

31 Казаў тады Іісус Іудзеям, якія ўверавалі ў Яго: калі застаняцеся ў слове Маім, то вы сапраўды вучні Мае,

32 і спазнаеце ісціну, і ісціна вызваліць вас.

33 Яны адказалі Яму: мы семя Аўраамава і нікому не былі рабамі ніколі; як жа Ты кажаш: "станеце вольнымі"?

34 Адказаў ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: кожны, хто грашыць, ёсць раб граху;

35 але раб не застаецца ў доме вечна - сын застаецца вечна;

36 дык вось, калі Сын вызваліць вас, то сапраўды вольнымі будзеце;

37 ведаю, што вы семя Аўраамава; аднак вы шукаеце, як забіць Мяне, бо слова Маё не ўмяшчаецца ў вас;

38 Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго; а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага.

39 Яны сказалі Яму ў адказ: айцец наш - Аўраам. Кажа ім Іісус: калі б вы былі дзецьмі Аўраама, то рабілі б учынкі Аўраамавы;

40 а цяпер шукаеце, як забіць Мяне, Чалавека, што сказаў вам ісціну, якую чуў ад Бога; Аўраам гэтага не рабіў;

41 вы робіце ўчынкі айца вашага. На гэта сказалі Яму: мы не ад блуду народжаныя; адзін Айцец у нас - Бог.

42 Сказаў жа ім Іісус: калі б Бог быў Айцом вашым, то вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыйшоў;

бо не Сам ад Сябе Я прыйшоў, а Ён паслаў Мяне;

43 чаму вы не разумееце мовы Маёй? бо не можаце чуць слова Майго;

44 вы - ад айца вашага дыявала, і хочаце выконваць жаданні айца вашага; ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не ўстаяў у ісціне, таму што няма ісціны ў ім; калі ён ілжэ, то сваё гаворыць,

45 а паколькі Я ісціну гавару, то не верыце Мне;

46 хто з вас выкрые Мяне ў ня-праўдзе? калі ж Я ісціну гавару, чаму вы не верыце Мне?

47 хто ад Бога, той словы Божыя слухае; вы таму не слухаеце, што вы не ад Бога.

48 Адказалі на гэта Іудзеі і сказалі Яму: хіба ня правільна мы кажам, што Ты Самаранін і дэман у Табе?

49 Адказаў Іісус: ува Мне дэмана няма, але Я шаную Айца Майго, а вы зневажаеце Мяне;

50 Я ж не шукаю славы Сваёй; ёсць Той, Хто шукае і судзіць;

51 Праўду, праўду кажу вам: хто захавае слова Маё, той не ўбачыць смерці давеку.

52 Тады сказалі Яму Іудзеі: цяпер даведаліся мы, што ў Табе дэман: Аўраам памёр і прарокі, а Ты кажаш: "хто захавае слова Маё, той не спазнае смерці давеку";

53 няўжо Ты большы за айца нашага Аўраама, які памёр? і прарокі памерлі; каго Ты з Сябе робіш?

54 Адказаў Іісус: калі Я праслаўляю Сам Сябе, то слава Мая нішто; ёсць Айцец Мой, Які праслаўляе Мяне, Той, пра Каго вы гаворыце, што Ён Бог ваш;

55 і вы не пазналі Яго, а Я знаю Яго; і калі Я скажу, што не знаю Яго, то буду падобны да вас ілгун; але Я знаю Яго і захоўваю слова Яго;

56 Аўраам, айцец ваш, рады быў, што ўбачыць дзень Мой; і ўбачыў, і ўзрадаваўся.

57 На гэта сказалі Яму Іудзеі: Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Аўраама?

58 Сказаў ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: перш чым быў Аўраам, Я ёсць.

59 Тады ўзялі яны камяні, каб кінуць у Яго, але Іісус знік і выйшаў з храма, прайшоўшы між імі; і пайшоў так.

Паводле Іаана 9

1 I, праходзячы, убачыў Ён чалавека сляпога ад нараджэння.

2 І спыталiся ў Яго вучнi Яго, кажучы: Раввi! хто саграшыў: ён цi бацькi яго, што ён сляпым нарадзіўся?

3 Адказаў Іісус: нi ён не саграшыў, нi бацькi яго, але гэта дзеля таго, каб выявіліся дзеі Божыя на ім;

4 Мне належыць рабiць справы Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль яшчэ дзень; надыходзіць ноч, калi нiхто не можа дзейнічаць;

5 пакуль Я ў свеце, Я святло свету.

6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю і зрабiў глей са сліны, і памазаў глеем вочы сляпому,

7 і сказаў яму: ідзi, умыйся ў купальнi Сiлаам (што азначае: Пасланы). Той пайшоў i ўмыўся, i прыйшоў відушчым.

8 Суседзi ж i тыя, хто бачыў яго раней, што ён быў сляпы, гаварылi: ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?

9 Адны казалi: гэта ён. А другія: падобны да яго. Ён жа казаў: гэта я.

10 Тады казалі яму: як у цябе ад-крыліся вочы?

11 І сказаў ён у адказ: Чалавек, Якога завуць Іісус, зрабiў глей, памазаў вочы мае i сказаў мне: "ідзi ў купальню Сiлаам i ўмыйся". Я пайшоў, умыўся i стаў бачыць.

12 Тады сказалi яму: дзе Ён? Той кажа: не ведаю.

13 Вядуць яго да фарысеяў, таго былога сляпца.

14 А была субота, калi Іісус зрабiў глей i адкрыў яму вочы.

15 Таксама пыталiся ў яго і фарысеi, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў iм: глей паклаў Ён на вочы мае, i я ўмыўся, i бачу.

16 Гаварылi тады некаторыя з фарысеяў: не ад Бога Гэты Чалавек, бо не прытрымліваецца суботы. Іншыя казалi: як можа чалавек грэшны такiя цуды рабiць? I была нязгода памiж iмi.

17 Кажуць сляпому зноў: а ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў твае вочы? І той сказаў: гэта прарок.

18 Не паверылi аднак Іудзеі ў тое, што ён быў сляпы i стаў бачыць, пакуль не паклiкалi бацькоў таго, хто стаў бачыць,

19 i спыталiся ў iх, кажучы: гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што ён нарадзiўся сляпым? як жа ён цяпер бачыць?

20 У адказ ім бацькi яго сказалі: мы ведаем, што гэта сын наш, і што ён сляпым нарадзіўся;

21 а як ён цяпер бачыць, не ведаем, і хто адкрыў яму вочы, мы не ведаем; сам ён дарослы, у яго спытайцеся; сам пра сябе няхай скажа.

22 Так сказалi бацькi яго, таму што баялiся Іудзеяў, бо Іудзеі ўжо

23 таму бацькi яго і сказалi: ён дарослы, у яго спытайцеся.

24 I вось паклiкалi другi раз чалавека, што быў сляпым, i сказалi яму: уздай славу Богу; мы ведаем, што Чалавек Той грэшны.

25 Ён жа ў адказ iм сказаў: цi грэшны Ён, не ведаю; адно ведаю, што я быў сляпы, а цяпер бачу.

26 І сказалi яму зноў: што Ён зрабiў табе? як Ён адкрыў твае вочы?

27 Той адказаў iм: я сказаў вам ужо, і вы не слухалi; што яшчэ хочаце пачуць? хіба і вы хочаце стаць Яго вучнямi?

28 Яны ж зганілi яго, кажучы: гэта ты вучань Яго, а мы Маісеевы вучнi;

29 мы ведаем, што з Маісеем гаварыў Бог; а пра Яго не ведаем, адкуль Ён.

30 У адказ чалавек той сказаў ім: гэта і дзiўна, што вы не ведаеце, адкуль Ён, а Ён адкрыў мае вочы;

31 мы ж ведаем, што грэшнiкаў Бог не слухае; а хто шануе Бога i выконвае волю Яго, таго слухае;

32 адвеку не чуваць было, каб хто адкрыў вочы сляпому ад нараджэння;

33 калі б не быў Ён ад Бога, не мог бы нiчога зрабiць.

34 У адказ яны сказалi яму: у грахах увесь ты нарадзiўся, i ты вучыш нас? I выгналi яго вон.

35 Пачуў Іісус, што выгналi яго вон, i, знайшоўшы яго, сказаў яму: ты веруеш у Сына Божага?

36 У адказ той сказаў: а хто Ён, Госпадзі, каб я ўвераваў у Яго?

37 Сказаў яму Іісус: i бачыў ты Яго, i Той, Хто гаворыць з табою, - гэта Ён.

38 Ён жа сказаў: верую, Госпадзі! І пакланiўся Яму.

39 I сказаў Іісус: на суд Я ў свет гэты прыйшоў, каб невідушчыя бачылi, а відушчыя сляпымі сталі.

40 І пачулі гэта некаторыя з фарысеяў, што былi з Ім, і сказалi Яму: няўжо i мы сляпыя?

41 Сказаў iм Іісус: калi б вы сляпыя былi, то не мелi б граху; але паколькі вы кажаце, што бачыце, то грэх ваш застаецца.

Паводле Іаана 10

1 Праўду, праўду кажу вам: хто не праз дзверы ўваходзiць у двор авечы, а ўлазiць iнакш, той злодзей i разбойнiк;

2 а хто ўваходзiць праз дзверы, той пастух авечак;

3 яму прыдзвернiк адчыняе, i авечкi голасу яго слухаюцца, i сваiх авечак ён клiча па імёнах i выводзiць iх;

4 i калi сваiх авечак выпусціць, iдзе перад iмi, i авечкi за iм ідуць, бо ведаюць голас яго;

5 за чужым жа не пойдуць, а будуць уцякаць ад яго, бо не ведаюць чужога голасу.

6 Гэтую прытчу сказаў iм Іісус. Яны ж не зразумелi значэння таго, што Ён гаварыў iм.

7 Тады зноў сказаў iм Іісус: праўду, праўду кажу вам: Я - дзверы для авечак;

8 усе, колькi iх нi прыходзiла перада Мною, былі зладзеi ды разбойнiкi; але авечкi не паслухалiся iх;

9 Я - дзверы; хто ўвойдзе праз Мяне, збаўлены будзе; i ўвойдзе, i выйдзе, i пашу знойдзе;

10 злодзей прыходзiць толькi каб украсцi і забiць, i загубiць; Я прыйшоў, каб жыццё мелi, i ўдосталь мелi;

11 Я - Пастыр добры; пастыр добры жыццё сваё аддае за авечак,

12 а наймiт, якi не пастыр і якому авечкi не свае, бачыць, як прыходзіць воўк, i пакiдае авечак i ўцякае, i воўк хапае авечак i разганяе іх;

13 а наймiт уцякае, бо ён наймiт i не дбае пра авечак.

14 Я - Пастыр добры i ведаю Маіх, i Мае ведаюць Мяне;

15 як ведае Мяне Айцец, так i Я ведаю Айца, i жыццё Маё аддаю за авечак;

16 ёсць у Мяне i iншыя авечкі, якія не з гэтага двара, i тых Мне трэба прывесцi; i голас Мой яны пачуюць, і будзе адно стада i адзiн Пастыр.

17 За тое Айцец Мяне любiць, што Я аддаю жыццё Маё, каб зноў прыняць яго;

18 нiхто не адбірае яго ў Мяне, а Я аддаю яго Сам; уладу маю аддаць яго i ўладу маю зноў прыняць яго; гэтую запаведзь атрымаў Я ад Айца Майго.

19 І нязгода зноў узнікла памiж Іудзе-ямі з-за гэтых слоў;

20 гаварылi многiя з iх: Ён мае ў Сабе дэмана i шалее; чаго вы Яго слухаеце?

21 Іншыя гаварылі: гэта словы не апантанага, хіба можа дэман адкрываць вочы сляпым?

22 I настала ў Іерусалiме свята аднаўлення, i была зiма;

23 і хадзiў Іісус у храме, у прытворы Саламонавым.

24 Абступiлi Яго Іудзеі i казалi Яму: дакуль Ты будзеш таміць душы нашы? калi Ты Хрыстос, скажы нам адкрыта.

25 Адказаў iм Іісус: Я сказаў вам, i вы не верыце; справы, якія Я раблю ў iмя Айца Майго, яны сведчаць пра Мяне;

26 але вы не верыце, бо вы не з авечак Маіх, як Я сказаў вам;

27 Авечкi Мае голасу Майго слухаюцца, i Я ведаю iх, i яны iдуць за Мною,

28 і Я жыццё вечнае даю iм, i не загiнуць давеку, i не вырве iх нiхто з рукi Маёй;

29 Айцец Мой, Якi даў Мне iх, большы за ўсiх, i нiхто не можа вырваць iх з рукi Айца Майго;

30 Я i Айцец - адно.

31 І ўзялі зноў камянямі Іудзеі, каб пабiць Яго.

32 Сказаў iм Іісус: многа добрых спраў паказаў Я вам ад Айца Майго; за якую з гэтых спраў вы хочаце пабіць Мяне камянямі?

33 Адказалi Яму Іудзеі, гаворачы: не за добрую справу мы хочам пабiць Цябе камянямі, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робiш Сябе Богам.

34 Адказаў iм Іісус: хiба не напiсана ў законе вашым: "Я сказаў: вы багi".

35 Калі Ён назваў багамi тых, да каго было звернута слова Божае, а Пісанне не можа быць парушана,

36 тады як жа Таму, Каго Айцец асвяцiў i паслаў у свет, вы кажаце: "блюзнерыш", паколькі Я сказаў: "Я Сын Божы"?

37 калi Я не раблю спраў Айца Майго, не верце Мне;

38 а калi раблю, то, калі Мне не верыце, дык справам верце, каб вы спазналi i ўверавалi, што Айцец ува Мне i Я ў Ім.

39 Тады шукалi зноў, як схапіць Яго, але Ён унік рук iх

40 i пайшоў зноў за Іардан, на тое месца, дзе раней хрысцiў Іаан, i за-стаўся там.

41 I многiя прыйшлi да Яго i гаварылі, што Іаан не зрабiў нiякага цуду;

42 I многiя там уверавалi ў Яго.

Паводле Іаана 11

1 Быў жа хворы нейкі Лазар з Вiфанiі, з паселішча Марыi i Марфы, сястры яе.

2 Марыя ж была тая, што памазала Госпада мірам i абцерла ногi Яго валасамi сваiмi; яе брат Лазар быў хворы.

3 Тады паслалi сёстры сказаць Яму: Госпадзі! вось, той, каго Ты любiш, хворы.

4 Пачуўшы гэта, Іісус сказаў: гэтая хвароба не на смерць, а дзеля славы Божай, каб праслаўлены быў Сын Божы праз яе.

5 А Іісус любiў Марфу, i сястру яе, i Лазара;

6 калi ж пачуў, што той хворы, тады прабыў у тым месцы, дзе знаходзiўся, два днi;

7 пасля гэтага кажа вучням: пой-дзем у Іудзею зноў.

8 Кажуць Яму вучнi: Равві! нядаўна Іудзеі шукалi пабiць Цябе камянямі, i Ты зноў iдзеш туды?

9 Адказаў Іісус: хiба не дванаццаць гадзiн у дні? хто ходзiць удзень, той не спатыкаецца, бо святло свету гэтага бачыць;

10 а хто ходзiць уначы, той спатыкаецца, бо няма святла ў iм.

11 Сказаў Ён гэта і потым гаворыць iм: Лазар, друг наш, заснуў, але Я iду, каб разбудзiць яго.

12 Сказалi тады вучнi Яго: Госпадзі! калi заснуў, то выздаравее.

13 Гаварыў Іісус пра смерць яго; а яны думалi, што Ён гаворыць пра спачынак у сне.

14 Тады сказаў iм Іісус адкрыта: Лазар памёр;

15 i Я рады за вас, што Мяне там не было, каб вы ўверавалi; але пойдзем да яго.

16 Тады Фама, якога называлі Блiзнюк, сказаў іншым вучням: пой-дзем i мы, каб памерцi з Ім.

17 Прыйшоўшы, Іісус даведаўся, што Лазар ужо чатыры днi ў магiле.

18 Вiфанiя ж была блiзка ад Іерусалiма, стадыяў за пятнаццаць,

19 і многія з Іудзеяў папрыходзілі да Марфы і Марыi, каб суцешыць iх у смутку па браце iх.

20 Марфа, калі пачула, што Іісус ідзе, пайшла насустрач Яму; Марыя ж дома сядзела.

21 Сказала тады Марфа Іісусу: Госпадзі! калі б Ты быў тут, брат мой не памёр бы;

22 але я i цяпер ведаю, што ўсё, чаго Ты папросiш у Бога, дасць Табе Бог.

23 Кажа ёй Іісус: уваскрэсне брат твой.

24 Кажа Яму Марфа: ведаю, што ўваскрэсне ў час уваскрасення, у апошнi дзень.

25 Сказаў ёй Іісус: Я - уваскрасенне i жыццё; хто веруе ў Мяне, калі i памрэ, будзе жыць;

26 і кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ давеку. Ты верыш у гэта?

27 Яна кажа Яму: так, Госпадзі! я ўверавала, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у свет.

28 І сказаўшы гэта, яна пайшла i ўпотай паклiкала Марыю, сястру сваю, кажучы: Настаўнік тут і клiча цябе.

29 Тая, як толькi пачула, устала спешна i пайшла да Яго.

30 Іісус яшчэ не ўвайшоў у паселішча, а быў на тым месцы, дзе сустрэла Яго Марфа.

31 Іудзеі ж, якія былi з ёю ў доме i суцяшалi яе, убачыўшы, як Марыя ўстала спешна i выйшла, пайшлi за ёю, кажучы, што яна ідзе на магiлу, каб плакаць там.

32 А Марыя, калі прыйшла туды, дзе быў Іісус, убачыўшы Яго, упала Яму ў ногі i сказала Яму: Госпадзі! калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.

33 Іісус жа, калі ўбачыў, што яна плача і плачуць Іудзеі, якія прыйшлі з ёю, Сам узрушыўся духам i расхваляваўся,

34 і сказаў: дзе вы паклалi яго? Кажуць Яму: Госпадзі! пайдзi і паглядзi.

35 Праслязіўся Іісус;

36 гаварылi тады Іудзеі: бач, як Ён любiў яго!

37 А некаторыя з iх казалi: хiба не мог Ён, Які адкрыў вочы сляпому, зрабiць, каб i гэты не памёр?

38 Іісус жа, зноў узрушаны ў Сабе, падыходзіць да магiлы. Гэта была пячора, і камень ляжаў на ёй.

39 Кажа Іісус: адыміце камень. Кажа Яму сястра памерлага, Марфа: Госпадзі, ужо смярдзiць, бо чацвёрты дзень ляжыць.

40 Кажа ёй Іісус: цi не гаварыў Я табе, што, калi ўверуеш, то ўбачыш славу Божую?

41 Тады аднялі камень ад пячоры, дзе ляжаў памерлы. Іісус жа ўзвёў вочы ўгару i сказаў: Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне;

42 Я і ведаў, што Ты заўсёды Мяне чуеш, але сказаў гэта дзеля людзей, якія стаяць вакол, каб яны ўверавалi, што Ты Мяне паслаў.

43 I сказаўшы гэта, Ён моцным голасам усклікнуў: Лазар! выйдзi сюды.

44 I выйшаў памерлы, абвіты па нагах і руках пахавальным палатном, i твар яго быў абвязаны хустаю. Кажа iм Іісус: развяжыце яго i пусціце, няхай ідзе.

45 Тады многiя з Іудзеяў, якія прыйшлi да Марыi і ўбачылі, што зрабіў Іісус, уверавалi ў Яго;

46 а некаторыя з iх пайшлi да фарысеяў i сказалi iм, што зрабiў Іісус.

47 Сабралі тады першасвятары і фарысеi раду i гаварылі: што нам рабiць? Чалавек Гэты многа цудаў робiць;

48 калi пакiнем Яго так, то ўсе ўверуюць у Яго; i прыйдуць Рымляне і захопяць месца наша i народ.

49 Адзiн жа з iх, нехта Каіафа, якi быў першасвятаром у той год, сказаў iм: вы не ведаеце нiчога

50 i не разумееце, што лепш нам, каб адзiн чалавек памёр за людзей, а не ўвесь народ загiнуў.

51 Гэта ж ён не ад сябе сказаў, а, паколькі быў першасвятаром у той год, прарочыў, што Іісусу належала памерці за народ,

52 і не толькi за народ, але каб i параскіданых дзяцей Божых сабраць у адно.

53 З таго дня яны пастанавiлi забiць Яго.

54 Таму Іісус ужо не хадзiў адкрыта сярод Іудзеяў, а пайшоў адтуль у краiну каля пустынi, у горад, называны Ефраiм, i там застаўся з вучнямi Сваiмi.

55 А набліжалася Пасха Іудзейская, i прыйшлі многія ў Іерусалiм з усёй краіны перад Пасхаю, каб ачысцiцца.

56 Шукалi тады Іісуса i гаварылi памiж сабою, стоячы ў храме: як вы думаеце, цi не прыйдзе Ён на свята?

57 А першасвятары i фарысеi далі загад: калі хто даведаецца, дзе Ён, няхай данясе, каб схапіць Яго.

Паводле Іаана 12

1 Іісус жа за шэсць дзён да Пасхi прыйшоў у Вiфанiю, дзе быў Лазар памерлы, якога Ён уваскрасiў з мёртвых.

2 І прыгатавалі Яму вячэру там, i Марфа прыслугоўвала, а Лазар быў адным з тых, што ўзляжалі з Ім.

3 Марыя ж, узяўшы фунт міра з нарду чыстага, шматкаштоўнага, памазала ногi Іісусавы i выцерла валасамi сваiмi ногi Яго, i дом напоўнiўся духмянасцю мiра.

4 Тады кажа адзiн з вучняў Яго, Іуда Сіманаў Іскарыёт, якi меўся выдаць Яго:

5 чаму гэтае міра не прадалi за трыста дынарыяў i не раздалi ўбогiм?

6 Сказаў жа ён гэта не таму, што клапацiўся пра ўбогiх, а таму, што быў злодзеем i, маючы скарбонку, краў тое, што туды клалi.

7 Сказаў тады Іісус: пакiнь яе, каб на дзень пахавання Майго яна захавала гэта,

8 таму што ўбогiх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце.

9 Даведалася ж мноства народу з Іудзеяў, што Ён там, i папрыходзілi не толькi дзеля Іісуса, але i каб пабачыць

10 А першасвятары пастанавiлi i Лазара забiць,

11 бо многія з Іудзеяў дзеля яго прыходзiлi i веравалi ў Іісуса.

12 На другі дзень мноства людзей, якія прыйшлі на свята, пачуўшы, што Іісус iдзе ў Іерусалiм,

13 узялi пальмавыя галіны i выйшлi насустрач Яму, i ўсклікалi: Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе, Цар Ізраiлеў!

14 Іісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго, як напiсана:

15 "не бойся, дачка Сіёна! вось Цар твой iдзе, седзячы на маладым асле".

16 Гэтага спачатку не зразумелi вучнi Яго, а калі праслаўлены быў Іісус, тады яны ўспомнiлi, што гэта было пра Яго напiсана i гэта зрабiлi Яму.

17 Народ жа, якi быў з Ім раней, сведчыў, што Ён выклiкаў Лазара з магiлы i ўваскрасiў Яго з мёртвых;

18 таму і выйшаў насустрач Яму народ, бо чуў, што Ён зрабiў гэты цуд.

19 А фарысеi гаварылi мiж сабою: бачыце, што нiчога не дапамагае? вось, увесь свет за Ім пайшоў.

20 Былi i некаторыя Эліны сярод тых, што прыйшлі, каб пакланіцца ў свята;

21 яны падышлi да Фiлiпа, які быў з Вiфсаiды Галiлейскай, i прасiлi яго, кажучы: спадар, мы хочам Іісуса бачыць.

22 Прыходзіць Фiлiп i кажа пра гэта Андрэю; а потым Андрэй і Фiлiп кажуць Іісусу.

23 Іісус жа сказаў iм у адказ: надышоў час быць праслаўленым Сыну Чалавечаму;

24 праўду, праўду кажу вам: калi зерне пшанiчнае, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то яно застанецца адно, а калi памрэ, то багаты плён дасць;

25 хто любiць душу сваю, той загубiць яе, а хто ненавiдзiць душу сваю ў свеце гэтым, для жыцця вечнага захавае яе;

26 калі хто Мне служыць, няхай iдзе ўслед за Мною; i дзе Я, там i слуга Мой будзе; i калі хто Мне служыць, ушануе яго Айцец Мой;

27 цяпер душа Мая ўстрывожана; i што Мне сказаць? Ойча, збаў Мяне ад гадзіны гэтай! але дзеля гэтага Я прыйшоў, на гадзіну гэтую;

28 Ойча, праслаў iмћ Тваё! Прыйшоў тады голас з неба: i праславiў, i яшчэ праслаўлю.

29 Народ жа, якi стаяў i чуў тое, казаў: гэта гром. Іншыя казалi: Ангел прамаўляў да Яго.

30 На гэта Іісус сказаў: не дзеля Мяне быў голас гэты, а дзеля вас;

31 цяпер суд свету гэтаму; цяпер князь свету гэтага выгнаны будзе вон;

32 і калі Я буду ўзнесены ад зямлі, усiх прыцягну да Сябе.

33 Гэта Ён гаварыў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi.

34 Адказаў Яму народ: мы чулi з закону, што Хрыстос застаецца на векі; дык як жа Ты кажаш, што ўзнесены павінен быць Сын Чалавечы? хто Гэты Сын Чалавечы?

35 Сказаў iм тады Іісус: яшчэ на малы час святло з вамi; хадзiце, пакуль святло маеце, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзiць у цемры, той не ведае, куды ідзе;

36 Пакуль святло маеце, веруйце ў святло, каб стаць сынамi святла. Прамовіў гэта Іісус і, адышоўшы, скрыўся ад iх.

37 І хоць гэтулькі цудаў зрабiў Ён перад iмi, яны не веравалi ў Яго,

38 каб збылося слова Ісаіi прарока, якi казаў: Госпадзі! хто паверыў пачутаму ад нас, i рука Гасподняя каму адкрылася?

39 З-за таго не маглi яны вераваць, што, як яшчэ сказаў Ісаія:

40 Ён асляпiў вочы iх i скамяніў сэрцы iх, каб не бачылi вачыма i не разумелi сэрцам, i не звярнулiся, каб Я ацаліў iх.

41 Гэта сказаў Ісаія, калi бачыў славу Яго i гаварыў пра Яго.

42 Аднак жа i з начальнiкаў многiя ўверавалi ў Яго, але з-за фарысеяў не прызнавалiся, каб іх не адлучылі ад сінагогі,

43 бо яны ўзлюбiлi больш славу чалавечую, чым славу Божую.

44 Іісус жа ўсклікнуў i сказаў: хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, а ў Таго, Хто паслаў Мяне;

45 і хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне;

46 Я - святло, у свет прыйшоў, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не застаўся ў цемры;

47 і калi хто пачуе словы Мае i не паверыць, Я не суджу яго, бо Я прыйшоў не судзiць свет, але збавіць свет;

48 хто адвяргае Мяне i не прымае слоў Маiх, мае суддзю сабе: слова, якое Я прамаўляў, яно будзе судзiць яго ў апошнi дзень;

49 бо Я не ад Сябе прамаўляў, а Айцец, Які паслаў Мяне, Ён Мне запаведзь даў, што казаць i што прамаўляць;

50 і Я ведаю, што запаведзь Яго ёсць жыццё вечнае; таму тое, што Я кажу, як сказаў Мне Айцец, так і кажу.

Паводле Іаана 13

1 А перад святам Пасхi, ведаючы, што прыйшоў Яго час перайсцi з гэтага свету да Айца, Іісус, узлюбiўшы Сваiх, якія ў свеце, да канца ўзлюбiў iх.

2 I падчас вячэры, калi дыявал ужо ўклаў у сэрца Іуды Сіманавага Іскарыёта намер выдаць Яго,

3 Іісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукi Яго, i што Ён ад Бога выйшаў i да Бога ідзе,

4 устае ад вячэры і здымае вопратку, i, узяўшы ручнiк, падпяразваецца;

5 потым налiвае ваду ва ўмывальнiцу i пачынае абмываць ногi вучням i выцiраць ручнiком, якiм быў падпяразаны.

6 Падыходзiць Ён да Сімана Пятра, i той кажа Яму: Госпадзі! няўжо Ты будзеш мыць мае ногi?

7 У адказ Іісус сказаў яму: што Я раблю, ты цяпер не ведаеш, а зразумееш потым.

8 Кажа Яму Пётр: не будзеш мыць ног маiх давеку. Адказаў яму Іісус: калi не абмыю цябе, не будзеш мець супольнасці са Мною.

9 Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! не толькi ногi мае, але і рукi, i галаву.

10 Кажа яму Іісус: абмытага няма патрэбы мыць, хіба толькi ногi, а ўвесь ён чысты, i вы чыстыя, але не ўсе.

11 Ён ведаў, хто выдасць Яго, таму i сказаў: не ўсе вы чыстыя.

12 Калi ж абмыў ногi iм i ўзяў вопратку Сваю, узлёг Ён зноў і сказаў ім: цi ведаеце, што Я зрабiў вам?

13 Вы называеце Мяне Вучыцелем i Госпадам, i правiльна кажаце, бо так i ёсць;

14 дык вось, калi Я, Гасподзь i Вучыцель, абмыў вам ногi, то i вы павiнны адзiн аднаму абмываць ногi,

15 бо Я даў вам прыклад, каб так, як Я зрабiў вам, рабiлi i вы;

16 праўду, праўду кажу вам: раб не большы за гаспадара свайго, i пасланец не большы за таго, хто паслаў яго;

17 ведаючы гэта, блажэнныя вы, калi робiце гэта;

18 не пра ўсiх вас кажу, бо Я ведаю, каго выбраў; але няхай спраўдзіцца Пісанне: "той, хто есць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю";

19 кажу вам гэта цяпер, раней, чым яно збылося, каб, калі збудзецца, вы ўверавалi, што гэта Я;

20 праўду, праўду кажу вам: хто прымае таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто прымае Мяне, прымае Таго, Хто паслаў Мяне.

21 Сказаўшы гэта, Іісус узрушыўся духам, i засведчыў, i сказаў: праўду, праўду кажу вам, што адзiн з вас выдасць Мяне!

22 Глядзелі тады адзін на аднаго вучнi, недаўмяваючы, пра каго Ён гаворыць.

23 Адзiн жа з вучняў Яго, якога любiў Іісус, узляжаў каля Іісуса;

24 тады кiвае яму Сіман Пётр, каб спытаўся, хто той, пра якога Ён гаворыць.

25 I ён, прыхіліўшыся да грудзей Іісуса, кажа Яму: Госпадзі! хто гэта?

26 Адказвае Іісус: гэта той, каму Я, абмакнуўшы, кавалак хлеба падам. I, абмакнуўшы хлеб, дае Іудзе Сіманаву Іскарыёту.

27 I тады, пасля гэтага кавалка, увайшоў у яго сатана. І кажа яму Іісус: што робiш, рабi хутчэй.

28 Але нiхто з тых, што ўзляжалі, не зразумеў, пра што Ён сказаў яму.

29 Бо некаторыя думалi, што, паколькі ў Іуды была скарбонка, то Іісус кажа яму: купi, што нам трэба на свята; альбо, каб убогiм нешта даў.

30 Ён жа, узяўшы той кавалак хлеба, адразу выйшаў; а была ноч. Калі ён выйшаў,

31 кажа Іісус: Цяпер праславiўся Сын Чалавечы, i Бог праславiўся ў Ім;

32 калi Бог праславiўся ў Ім, то і Бог праславiць Яго ў Сабе, i неўзабаве праславiць Яго.

33 дзеткі! ужо нядоўга Мне быць з вамi; будзеце шукаць Мяне, i як Я сказаў Іудзеям: "куды Я iду, вы не можаце прыйсцi", так i вам кажу цяпер;

34 запаведзь новую даю вам: каб вы любiлi адзiн аднаго; як Я ўзлюбiў

35 па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучнi, калi любоў будзеце мець паміж сабою.

36 Кажа Яму Сіман Пётр: Госпадзі! куды Ты ідзеш? Адказаў яму Іісус: куды Я іду, ты не можаш за Мною цяпер ісцi; але потым пойдзеш за Мною.

37 Кажа Яму Пётр: Госпадзі! чаму я не магу за Табою iсцi цяпер? я душу маю за Цябе палажу.

38 Адказаў яму Іісус: душу тваю за Мяне паложыш? праўду, праўду кажу табе: не прапяе певень, як ты адрачэшся ад Мяне тройчы.

Паводле Іаана 14

1 Няхай не трывожыцца сэрца ваша; веруйце ў Бога, i ў Мяне веруйце;

2 у доме Айца Майго абіцеляў многа; а калі б не так, Я сказаў бы вам: iду падрыхтаваць месца вам;

3 і калi пайду i падрыхтую месца вам, зноў прыйду i вазьму вас да Сябе, каб там, дзе Я, былi i вы;

4 а куды Я іду, вы ведаеце, i шлях ведаеце.

жыццё.

5 Кажа Яму Фама: Госпадзі! мы не ведаем, куды Ты ідзеш; і як мы можам шлях ведаць?

6 Кажа яму Іісус: Я - шлях i ісціна, i жыццё: нiхто не прыходзіць да Айца інакш, як праз Мяне;

7 калi б ведалi вы Мяне, то i Айца Майго ведалі б; i з гэтага часу ведаеце Яго i бачылi вы Яго.

8 Кажа яму Фiлiп: Госпадзі! пакажы нам Айца, i дастаткова для нас.

9 Кажа яму Іісус: гэтулькi часу Я з вамi, i ты не пазнаў Мяне, Фiлiп? хто бачыў Мяне, той бачыў Айца; як жа ты кажаш: "пакажы нам Айца"?

10 цi не верыш, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне? Словы, якія Я гавару вам, Я не ад Сябе гавару; Айцец, які ўва Мне, Ён здзяйсняе справы;

11 верце Мне, што Я ў Айцу i Айцец ува Мне; а калi не, то з-за самых спраў верце Мне;

12 праўду, праўду кажу вам: хто веруе ў Мяне, той здзейсніць справы, якiя Я здзяйсняю, і большыя за iх здзейснiць; таму што Я да Айца Майго iду;

13 і чаго ні папросiце ў iмя Маё, тое зраблю, каб праславiўся Айцец у Сыне;

14 калі чаго папросiце ў iмя Маё, Я зраблю;

15 калi любiце Мяне, то запаведзі Мае выканайце,

16 і Я ўмалю Айца, i другога Уцяшыцеля Ён дасць вам, каб быў з вамi давеку,

17 Духа ісціны, Якога свет не можа прыняць, бо не бачыць Яго і не ведае Яго; а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамi ёсць i ў вас будзе;

18 не пакiну вас сiротамi, прыйду да вас;

19 яшчэ трохi, i свет ужо не ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, i вы жыць будзеце;

20 у той дзень даведаецеся вы, што Я у Айцу Маім, i вы ўва Мне, i Я ў вас;

21 Хто мае запаведзi Мае i выконвае iх, той любiць Мяне, а таго, хто любiць Мяне, таго будзе любіць Айцец Мой, i Я ўзлюблю Яго i яўлю яму Сябе.

22 Кажа Яму Іуда, не Іскарыёт: Госпадзі! што сталася, што Ты хочаш явіць Сябе нам, а не свету?

23 У адказ Іісус сказаў яму: хто любiць Мяне, той выканае слова Маё; i Айцец Мой узлюбiць яго,

24 хто не любiць Мяне, той не выконвае слоў Маiх; слова ж, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, Які паслаў Мяне;

25 гэта сказаў Я вам, будучы з вамi;

26 Уцяшыцель жа, Дух Святы, Якога пашле Айцец у iмя Маё, навучыць вас усяму i напомнiць вам усё, што Я казаў вам;

27 мiр пакiдаю вам, мiр Мой даю вам; не так, як свет дае, Я даю вам; Няхай не трывожыцца сэрца ваша i не баiцца;

28 вы чулi, што Я сказаў вам: адыходжу i прыйду да вас; калi б вы любiлi Мяне, то ўзрадавалiся б, што Я сказаў: iду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне;

29 і Я сказаў вам цяпер, перш, чым збылося, каб вы паверылi, калі збу-дзецца.

30 ужо няшмат Я буду гаварыць з вамi; бо ідзе князь свету гэтага i ўва Мне не мае нiчога;

31 але каб ведаў свет, што Я люблю Айца i, як запаведаў Мне Айцец, так раблю, - устаньце, пойдзем адгэтуль.

Паводле Іаана 15

1 Я - сапраўдная вiнаградная Лаза, а Айцец Мой - Вiнаградар;

2 усякую галiну на Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адсякае; i ўсякую, што прыносіць плод, ачышчае, каб большы плод прыносіла.

3 Вы ўжо ачышчаны праз слова, якое Я гаварыў вам.

4 Будзьце ўва Мне, i Я ў вас. Як галiна не можа прыносіць плоду сама па сабе, калi не будзе на лазе, так i вы, калi ўва Мне не будзеце.

5 Я - вінаградная Лаза, вы - галiны; хто знаходзіцца ўва Мне, а Я ў iм, той прыносiць многа плоду, бо без Мяне не можаце рабiць нiчога;

6 хто не будзе ўва Мне, той будзе выкiнуты вон, як галiна, i засохне; і збiраюць іх, i кiдаюць у агонь, i яны згараюць;

7 калi будзеце ўва Мне i словы Мае ў вас будуць, тады чаго хочаце прасіце, i будзе вам;

8 тым праславiцца Айцец Мой, калi вы многа плоду прынесяце i будзеце Маiмi вучнямi.

9 Як узлюбiў Мяне Айцец, так і Я ўзлюбiў вас; будзьце ў любовi Маёй;

10 калi вы запаведзi Мае выканаеце, то будзеце ў любовi Маёй, як i Я запаведзі Айца Майго выканаў i знаходжуся ў Яго любовi;

11 гэта сказаў Я вам, каб радасць Мая ў вас была i каб радасць ваша была поўная;

12 вось запаведзь Мая: каб вы любілі адзін аднаго, як Я ўзлюбіў вас;

13 большай любові ні ў кога няма, як тая, калi хто душу сваю паложыць за сяброў сваiх.

14 Вы сябры Мае, калi робіце тое, што Я запаведую вам;

15 Я ўжо не называю вас рабамі, бо раб не ведае, што робiць гаспадар яго; а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я паведаў вам;

16 не вы Мяне выбралi, а Я вас вы-браў i паставiў вас, каб вы iшлi i плод прыносiлi, i плод ваш заставаўся; каб, чаго ні папросiце ў Айца ў iмя Маё, Ён даў вам.

17 Гэта запаведую вам: каб любілі адзiн аднаго;

18 калi свет вас ненавiдзiць, ведайце, што Мяне ён перш чым вас узненавiдзеў;

19 калi б вы ад свету былi, то свет любiў бы сваё; але паколькі вы не ад свету, а Я выбраў вас ад свету, таму ненавiдзiць вас свет.

20 Памятайце слова, якое Я сказаў вам: раб не большы за гаспадара свайго; калi Мяне гналі, і вас будуць гнаць; калi Маё слова выконвалі, i ваша будуць выконваць;

21 але ўсё гэта будуць рабіць вам за iмя Маё, бо не ведаюць Таго, Хто па-слаў Мяне;

22 калi б Я не прыйшоў i не гаварыў iм, то не мелi б граху; а цяпер не маюць апраўдання за грэх свой;

23 хто ненавідзіць Мяне, той і Айца Майго ненавідзіць;

24 калі б Я сярод іх не зрабіў спраў, якіх ніхто іншы не рабіў, то граху не мелi б яны; цяпер жа i бачылi, i ўзненавiдзелi Мяне i Айца Майго;

25 але няхай збудзецца слова, напiсанае ў законе iх: "узненавiдзелi Мяне без прычыны".

26 Калi ж прыйдзе Уцяшыцель, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Ісціны, Якi ад Айца зыходзiць, Ён будзе сведчыць пра Мяне,

27 і вы сведчыце, таму што вы ад пачатку са Мною.

Паводле Іаана 16

1 Гэта сказаў Я вам, каб вы не спакусіліся;

2 адлучаць вас ад сінагог; Надыходзіць нават час, калi кожны, хто будзе забіваць вас, будзе думаць, што ён служыць Богу;

3 і так будуць рабiць, бо не спазналi нi Айца, нi Мяне.

4 Але гэта сказаў Я вам, каб вы, калi прыйдзе час, згадалі тое, што Я гаварыў вам; спачатку ж гэтага Я вам не гаварыў, бо з вамi быў;

5 а цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне, i нiхто з вас не пытаецца ў Мяне: куды ідзеш?

6 Але ад таго, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўнiў сэрцы вашы.

7 Але Я ісціну кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў; бо, калi Я не пайду, Уцяшыцель не прыйдзе да вас; калi ж пайду, то пашлю Яго да вас,

8 і, прыйшоўшы, Ён пакажа свету, у чым грэх, і праўда, i суд:

9 грэх жа ў тым, што не веруюць у Мяне;

10 а праўда ў тым, што Я іду да Айца Майго, i ўжо не ўбачыце Мяне;

11 а суд у тым, што князь свету гэтага асуджаны.

12 Яшчэ многае маю сказаць вам, але вы не здолееце ўспрыняць цяпер;

13 калi ж прыйдзе Ён, Дух ісціны, то наставіць вас на ўсю ісціну, бо Ён не ад Сябе гаварыць будзе, а тое, што пачуе, будзе гаварыць, i будучыню абвесцiць вам;

14 Ён Мяне праславiць, бо з Майго возьме i абвесцiць вам;

15 Усё, што мае Айцец, - Маё; таму Я сказаў, што з Майго возьме i абвесцiць вам;

16 яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне; i зноў трохі, і ўбачыце Мяне, бо Я іду да Айца.

17 Гаварылі ж некаторыя з вучняў Яго мiж сабою: што гэта Ён кажа нам: "яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне; i зноў трохі, і ўбачыце Мяне" і "Я іду да Айца"?

18 I гаварылi: што гэта значыць, што Ён кажа: "яшчэ трохі"? не ведаем, што Ён гаворыць.

19 Ведаў Іісус, што хочуць спытацца ў Яго, i сказаў iм: вы пра тое пытаецеся адзiн у аднаго, што Я сказаў: "яшчэ трохі, і не ўбачыце Мяне, i зноў трохі, і ўбачыце Мяне"?

20 праўду, праўду кажу вам, што будзеце плакаць i галасіць вы, а свет будзе радавацца; вы смуткаваць бу-дзеце, але смутак ваш у радасць абернецца;

21 жанчына, калi нараджае, гаруе, бо прыйшла гадзiна яе, а калi народзiць дзiця, то ўжо не памятае гора ад радасцi, бо нарадзiўся чалавек на свет;

22 так i вы смутак цяпер маеце, але Я зноў убачу вас, i ўзрадуецца сэрца ваша, i радасцi вашай нiхто не адыме ў вас;

23 і ў той дзень не будзеце пытацца ў Мяне нi пра што; Праўду, праўду кажу вам: чаго ні папросiце Айца ў iмя Маё, Ён дасць вам;

24 дагэтуль вы не прасiлi нiчога ў iмя Маё; прасiце i атрымаеце, каб радасць ваша была поўная;

25 гэта ў прытчах Я гаварыў вам; але надыходзiць час, калi ўжо не ў прытчах буду гаварыць, а адкрыта пра Айца абвяшчу вам;

26 у той дзень у iмя Маё будзеце прасiць, i не кажу вам, што Я буду маліць Айца за вас,

27 бо Сам Айцец любiць вас, таму што вы Мяне ўзлюбiлi i ўверавалi, што Я ад Бога выйшаў;

28 Я выйшаў ад Айца i прыйшоў у свет; i зноў пакiдаю свет і іду да Айца.

29 Кажуць Яму вучнi Яго: вось цяпер Ты адкрыта гаворыш і прытчы ніякай не расказваеш;

30 цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё i не маеш патрэбы, каб хто ў Цябе пытаўся; таму веруем, што Ты ад Бога выйшаў.

31 Адказаў iм Іісус: цяпер веруеце?

32 вось надыходзiць час, і ўжо настаў, калi вы рассеецеся кожны ў свой бок i Мяне пакiнеце аднаго; але Я не адзiн, бо Айцец са Мною;

33 гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мiр мелi; у свеце гора зазнаеце, але мужайцеся: Я перамог свет.

Паводле Іаана 17

1 Прамовіўшы гэта, Іісус узвёў вочы Свае да неба i сказаў: Ойча! прыйшоў час: праслаў Сына Твайго, каб i Сын Твой праславiў Цябе,

2 бо Ты даў Яму ўладу над усякай плоццю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае;

3 а жыццё вечнае ў тым, каб зналi Цябе, адзiнага ісціннага Бога, i Таго, Каго Ты паслаў: Іісуса Хрыста.

4 Я праславiў Цябе на зямлi: завяршыў справу, якую Ты даў Мне зрабiць;

5 і цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў існаваць свет.

6 Я адкрыў iмя Тваё людзям, якiх Ты даў Мне ад свету; яны былi Твае, i Ты даў iх Мне, i яны захавалi слова Тваё;

7 цяпер зразумелi яны, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе;

8 бо словы, якiя Ты даў Мне, Я даў iм, i яны прынялi i сапраўды зразумелi, што Я ад Цябе выйшаў, i ўверавалi, што Ты паслаў Мяне.

9 Я за iх малю, не за ўвесь свет малю, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае;

10 і ўсё Маё - Тваё, i Тваё - Маё; i Я праславiўся ў iх;

11 і Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, Я ж да Цябе iду. Ойча Святы! захавай iх у iмя Тваё, тых, каго Ты даў Мне, каб яны былi адно, як і Мы.

12 Калi Я быў з iмi ў свеце, Я за-хоўваў iх у iмя Тваё; тых, каго Ты даў

13 цяпер жа Я да Цябе iду i гавару гэта ў свеце, каб яны мелi ў сабе радасць Маю поўную.

14 Я даў iм слова Тваё, i свет узненавiдзеў iх, бо яны не ад свету, як i Я не ад свету;

15 Я не малю, каб Ты ўзяў iх са свету, але каб захаваў iх ад зла;

16 яны не ад свету, як i Я не ад свету;

17 асвяцi iх ісцінаю Тваёю: слова Тваё ёсць ісціна.

18 Як Ты паслаў Мяне ў свет, так i Я паслаў iх у свет,

19 і за iх Я прысвячаю Сябе, каб i яны былi асвячоныя ісцінай.

20 Не за iх жа толькi малю, але і за тых, што веруюць у Мяне дзякуючы слову iх,

21 няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе, так няхай i яны ў Нас будуць адно, каб увераваў свет, што Ты паслаў Мяне;

22 і славу, якую Ты даў Мне, Я даў iм; каб яны былi адно, як Мы адно:

23 Я ў iх, i Ты ўва Мне; няхай будуць яны ў дасканалым адзінстве, i няхай спазнае свет, што Ты паслаў Мяне i ўзлюбiў iх, як узлюбiў Мяне.

24 Ойча! хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, там, дзе і Я, былі са Мною, каб яны бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо ўзлюбiў Мяне раней заснавання свету.

25 Ойча Праведны! і свет Цябе не спазнаў; а Я Цябе спазнаў, i яны спазналi, што Ты паслаў Мяне;

26 і Я паведаў iм iмя Тваё i паведаю, каб любоў, якою Ты ўзлюбiў Мяне, у iх была, i Я ў iх.

Паводле Іаана 18

1 Сказаўшы гэта, Іісус выйшаў з вучнямi Сваiмi на той бок патоку Кедрон, дзе быў сад, у якi ўвайшоў Ён Сам i вучнi Яго;

2 ведаў жа гэтае месца i Іуда, які выдаў Яго, бо там часта збiраўся Іісус з вучнямі Сваімі;

3 і вось Іуда, узяўшы атрад воінаў і служыцеляў ад першасвятароў i фарысеяў, прыходзіць туды з факеламi, і лiхтарамi, i зброяй.

4 Іісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў i сказаў iм: каго шукаеце?

5 Адказалi Яму: Іісуса Назарэя. Кажа iм Іісус: гэта Я. Стаяў жа з iмi i Іуда, які выдаў Яго;

6 і калi Іісус сказаў iм: "гэта Я", яны адступiлi назад i ўпалi на зямлю.

7 Ён зноў спытаўся ў iх: каго шукаеце? Яны сказалi: Іісуса Назарэя.

8 Адказаў Іісус: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калi Мяне шукаеце, пакіньце iх, няхай ідуць, -

9 каб споўнiлася слова, якое Ён сказаў: з тых, каго Ты даў Мне, Я не загубiў нiкога.

10 Тады Сіман Пётр, маючы меч, выняў яго і ўдарыў першасвятаровага раба i адсек яму правае вуха; імя раба было Малх;

11 але Іісус сказаў Пятру: укладзі меч у ножны; чашу, якую даў Мне Айцец, няўжо Я не буду піць яе?

12 Тады атрад воінаў i тысячаначальнiк, i служыцелі Іудзейскія ўзялi Іісуса і звязалi Яго,

13 i павялi Яго спачатку да Анны, бо ён быў цесцем Каіафы, якi быў першасвятаром у той год;

14 гэта быў той Каіафа, якi даў параду Іудзеям, што лепш, каб адзiн чалавек памёр за народ.

15 За Іісусам iшоў Сіман Пётр i другi вучань; вучань жа той быў знаёмы першасвятару і ён увайшоў з Іісусам у двор першасвятара,

16 а Пётр стаяў каля дзвярэй звонку. Выйшаў тады вучань той, які быў знаёмы першасвятару, i сказаў прыдзвернiцы, i ўвёў Пятра.

17 Кажа тут служанка-прыдзвернiца Пятру: i ты цi не з вучняў Гэтага Чалавека? Ён сказаў: не.

18 І стаялi рабы i служыцелі, расклаўшы вогнішча, таму што было холадна, і грэлiся; з iмi Пётр таксама стаяў i грэўся.

19 Першасвятар жа спытаўся ў Іісуса пра вучняў Яго i пра вучэнне Яго.

20 Адказаў яму Іісус: Я адкрыта гаварыў свету; Я заўсёды навучаў у сінагогах i ў храме, дзе заўсёды збіраюцца Іудзеі, i тайна не гаварыў нiчога;

21 чаму ты ў Мяне пытаешся? спытайся ў тых, якія чулі, што Я гаварыў iм; вось яны ведаюць, што Я казаў.

22 Калі Ён сказаў гэта, адзiн са служыцеляў, што блiзка стаяў, ударыў Іісуса па шчацэ i сказаў: так Ты адказваеш першасвятару?

23 Адказаў яму Іісус: калi Я дрэнна сказаў, засведчы, што дрэнна; а калi добра, чаму ты б'еш Мяне?

24 Тады Анна паслаў Яго, звязанага, да першасвятара Каіафы.

25 А Сіман Пётр стаяў i грэўся. Сказалі тады яму: i ты цi не з вучняў Яго? Ён адрокся i сказаў: не.

26 Кажа адзiн з рабоў першасвятара, сваяк таго, якому Пётр адсек вуха: хiба я не бачыў цябе з Ім у садзе?

27 Пётр iзноў адрокся; i адразу певень заспяваў.

28 Тады вядуць Іісуса ад Каіафы ў прэторыю. Была ранiца, i яны не ўвайшлi ў прэторыю, каб не апаганіцца, але каб можна было есцi пасху.

29 Выйшаў Пiлат да iх i сказаў: якое абвiнавачанне выстаўляеце вы супраць Гэтага Чалавека?

30 У адказ яны сказалi яму: калi б Ён не быў злачынцам, мы не выдалi б Яго табе.

31 Тады сказаў iм Пiлат: вазьміце Яго вы i па закону вашаму судзiце Яго. Сказалi яму Іудзеі: нам не дазваляецца караць смерцю нiкога, -

32 каб споўнілася слова Іісуса, якое Ён сказаў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi.

33 Увайшоў тады зноў Пiлат у прэторыю, i паклiкаў Іісуса, і сказаў Яму: Ты Цар Іудзейскi?

34 Адказаў яму Іісус: ты ад сябе гэта гаворыш, цi іншыя сказалi табе пра Мяне?

35 Адказаў Пiлат: хіба я Іудзей? народ Твой i першасвятары выдалi Цябе мне; што Ты зрабiў?

36 Адказаў Іісус: Царства Маё не ад гэтага свету; калi б ад гэтага свету было Царства Маё, то слугi Мае змагаліся б за тое, каб Мяне не выдалi Іудзеям. Але цяпер Царства Маё не адгэтуль.

37 Тады сказаў Яму Пiлат: дык Ты Цар? Адказаў Іісус: ты кажаш, што Я Цар; Я на тое нарадзiўся i на тое прыйшоў у свет, каб сведчыць пра ісціну; і кожны, хто ад ісціны, слухаецца голасу Майго.

38 Кажа Яму Пiлат: што ёсць ісціна? I, прамовіўшы гэта, ён зноў выйшаў да Іудзеяў i кажа iм: я нiякай вiны

39 ёсць жа звычай у вас, каб кагосьці аднаго я адпускаў вам на Пасху; хочаце, адпушчу вам Цара Іудзей-скага?

40 Тады зноў закрычалi ўсе, кажучы: не Яго, а Вараву. А Варава быў разбойнік.

Паводле Іаана 19

1 Тады ўзяў Пiлат Іісуса i аддаў на бічаванне;

2 і воіны, сплёўшы вянец з церняў, усклалі Яму на галаву i ў адзежу пурпуровую апранулi Яго,

3 i гаварылi: радуйся, Цар Іудзейскі! I бiлi Яго па шчаках.

4 Пiлат выйшаў зноў i кажа iм: вось, я выводжу Яго да вас, каб вы ведалi, што я нiякай вiны ў Ім не знаходжу.

5 Тады выйшаў Іісус у цярновым вянцы і пурпуровай адзежы. I кажа iм Пiлат: вось Чалавек!

6 Калі ж убачылi Яго першасвятары i служыцелі, то пачалi крычаць, кажучы: Распнi, распнi Яго! Кажа iм Пiлат: вазьміце Яго вы i распніце, бо я не знаходжу ў Ім вiны.

7 Адказалi яму Іудзеі: мы закон маем, i па закону нашаму Ён павінен памерцi, таму што зрабiў Сябе Сынам Божым.

8 Калі пачуў Пiлат гэтае слова, то яшчэ больш спалохаўся,

9 і ўвайшоў у прэторыю зноў i кажа Іісусу: адкуль Ты? Іісус жа адказу не даў яму.

10 Тады кажа Яму Пiлат: мне Ты не гаворыш? хіба не ведаеш, што я маю ўладу распяць Цябе i маю ўладу адпусціць Цябе?

11 Адказаў Іісус: ты не меў бы нiякай улады нада Мною, калi б табе не было дадзена звыш; таму той, хто выдаў Мяне табе, большы грэх мае.

12 3 гэтага часу Пiлат шукаў, як адпусціць Яго. Іудзеі ж крычалi, кажучы: калi Яго адпусціш, ты не друг кесару; кожны, хто робiць сябе царом, праціўнік кесара.

13 Пiлат, пачуўшы гэтае слова, вывеў Іісуса i сеў на судзейскае ўзвышэнне на месцы, што называлася Лiфостратон, а па-яўрэйску Гаввафа.

14 Была ж пятнiца перад Пасхай, каля шостай гадзiны. I сказаў Пiлат Іудзеям: вось Цар ваш!

15 Але яны закрычалi: вазьмi, вазьмi, распні Яго! Кажа iм Пiлат:Цара вашага распяць? Адказалі першасвятары: няма ў нас цара, акрамя кесара.

"Каменны памост".

16 Тады ён аддаў Яго ім на распяцце.І ўзялi Іісуса і павялi;

17 і, несучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Лобным, што па-яўрэйску называецца Галгофа,

18 дзе Яго распялі i з Ім двух iншых, з аднаго боку і з другога, а пасярэдзiне Іісуса.

19 І зрабіў надпіс Пiлат i змясцiў на крыжы. А было напiсана: Іісус Назаранiн, Цар Іудзейскі.

20 Гэты надпiс чыталi многiя з Іудзеяў, таму што блізка ад горада было тое месца, дзе быў распяты Іісус, а напiсана было па-яўрэйску, па-грэчаску, па-лацінску.

21 Казалi ж Пiлату першасвятары Іудзейскія: не пiшы: "Цар Іудзейскі", а напiшы, што Ён казаў: "Я цар Іудзейскі".

22 Адказаў Пiлат: што напiсаў я, тое напiсаў.

23 Воіны ж, калі распялi Іісуса, узялi адзенне Яго i раздзялiлi на чатыры часткi, кожнаму воіну частка, і хiтон; хiтон жа быў не шыты, а суцэльна тканы ад верху;

24 тады сказалi яны адзiн аднаму: не будзем разрываць яго, а кiнем на яго жэрабя, чый будзе. Так мела споўніцца Пiсанне, у якім сказана: "раздзялiлi адзенне Маё мiж сабою i пра вопратку Маю кiдалi жэрабя". Воіны так i зрабілі.

25 Стаялi ж каля крыжа Іісусавага Мацi Яго i сястра Мацi Яго, Марыя Клеопава, i Марыя Магдалiна.

26 Іісус жа, убачыўшы Маці i вучня, які стаяў побач і якога Ён любiў, кажа Маці Сваёй: Жанчына, вось сын твой.

27 Потым кажа вучню: вось Мацi твая. I з таго часу вучань ўзяў Яе да сябе.

28 Пасля гэтага Іісус, ведаючы, што ўсё ўжо здзейснілася, каб збылося Пiсанне, кажа: смагну.

29 Тут стаяла пасудзіна, поўная воцату. І воіны, напоўніўшы губку воцатам i насадзіўшы яе на сцябліну ісопу, паднеслi да Яго вуснаў;

30 і калі паспытаў Іісус воцату, Ён сказаў: здзейснілася! І, схiлiўшы галаву, аддаў дух.

31 А паколькі была пятнiца, то Іудзеі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, - бо вялiкi дзень была тая субота, - прасiлi Пiлата, каб перабiць у iх голенi i зняць;

32 і вось прыйшлi воіны i ў першага перабiлi голенi, i ў другога, распятага з Ім;

33 прыйшоўшы ж да Іісуса, як убачылi, што Ён ужо памёр, то не перабiвалi ў Яго голеняў;

34 але адзiн з воінаў кап'ём працяў Яму бок, i адразу выцекла кроў i вада;

35 і той, хто бачыў, засведчыў, i сведчанне яго праўдзiвае; i ён ведае, што ісціну гаворыць, каб вы паверылi;

36 бо гэта сталася, каб споўнілася Пiсанне: "косць Яго не будзе паламана";

37 яшчэ і ў другiм месцы Пiсанне гаворыць: "будуць глядзець на Таго, Каго працялі".

38 Пасля гэтага Іосіф з Арымафеi, які быў вучнем Іісуса, але тайным з-за страху перад Іудзеямі, папрасiў Пiлата, каб узяць Цела Іісусава; i Пiлат дазволiў; тады прыйшоў ён i ўзяў Цела Іісусава.

39 Прыйшоў і Нiкадзім, які прыходзiў раней да Іісуса ўначы, i прынёс сумесь з смiрны i алою фунтаў каля ста.

40 Узялi яны Цела Іісусава i абвілi Яго палотнамі з духмянасцямі, як паводле звычаю хаваюць Іудзеі.

41 Быў жа на тым месцы, дзе Ён быў распяты, сад, i ў садзе магiла новая, у якой ніколі яшчэ нiхто не быў пакладзены; рымскі фунт роўны 314 грамам.

42 і там, з-за пятнiцы Іудзейскай, паколькі блізка была магiла, паклалi Іісуса.

Паводле Іаана 20

1 А ў першы дзень тыдня Марыя Магдалiна прыходзiць рана, калі было яшчэ цёмна, да магiлы i бачыць, што камень адвалены ад магiлы;

2 тады бяжыць яна i прыходзiць да Сімана Пятра i да другога вучня, якога любiў Іісус, i кажа iм: узялi Госпада з магiлы, i не ведаем, дзе паклалi Яго.

3 Выйшаў тады Пётр i другi вучань, i пайшлi да магiлы;

4 яны беглi абодва разам, але другi вучань бег хутчэй за Пятра i прыйшоў першым да магiлы,

5 i, нахiлiўшыся, бачыць, што ляжаць палотны; аднак не ўвайшоў.

6 Прыходзiць тады Сіман Пётр услед за iм i ўваходзiць у магiлу, і бачыць, што ляжаць палотны

7 i што хуста, якая была на галаве Яго, не з палотнамі ляжыць, а асобна скручаная на іншым месцы.

8 Тады ўвайшоў i другi вучань, што першым прыйшоў да магiлы, i ўбачыў ён, i ўвераваў;

9 бо яны яшчэ не ведалi з Пiсання, што належыць Яму з мёртвых уваскрэснуць.

10 Тады пайшлi вучнi зноў да сябе.

11 Марыя ж стаяла звонку каля магiлы, плачучы; i калі плакала, яна нахілілася да магiлы

12 і бачыць двух Ангелаў у белым адзеннi, якія сядзяць адзiн у галавах, другi ў нагах, дзе ляжала было Цела Іісусава.

13 I яны кажуць ёй: жанчына! чаго ты плачаш? Яна кажа ім: узялi Госпада майго, i не ведаю, дзе палажылi Яго.

14 Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад i ўбачыла, што стаiць Іісус, але не пазнала, што гэта Іісус.

15 Кажа ёй Іісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнiк, кажа Яму: гаспадар! калi ты ўзяў Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, i я вазьму Яго.

16 Кажа ёй Іісус: Марыя! Яна, абярнуўшыся, кажа Яму: Раввуні! (што значыць: Вучыцель!).

17 Кажа ёй Іісус: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзышоў да Айца Майго, але ідзi да братоў Маiх i скажы iм: узыходжу да Айца Майго i Айца вашага, i Бога Майго i Бога вашага.

18 Прыходзіць Марыя Магдалiна і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада i што Ён гэта сказаў ёй.

19 I ўвечары таго ж першага дня тыдня, калi дзверы там, дзе сабраліся вучнi, былi замкнёныя з-за страху перад Іудзеямі, прыйшоў Іісус i стаў пасярэдзiне, i кажа iм: мiр вам!

20 I, сказаўшы гэта, паказаў iм рукi і бок Свой. І ўзрадавалiся вучнi, убачыўшы Госпада.

21 Іісус жа зноў сказаў iм: мiр вам! як паслаў Мяне Айцец, так i Я пасылаю вас.

22 Сказаўшы гэта, дзьмухнуў i кажа iм: прымiце Духа Святога;

23 каму адпусцiце грахi, таму будуць адпушчаны; на кiм пакiнеце, на тым застануцца.

24 А Фама, адзiн з дванаццаці, называны Блiзнюк, не быў з iмi, калi прыходзiў Іісус;

25 казалi яму іншыя вучнi: мы бачылi Госпада. Але ён сказаў iм: калi не ўбачу на руках Яго ран ад цвікоў i не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, i не ўкладу рукi маёй у бок Яго, не паверу.

26 I праз восем дзён зноў былі ў доме вучнi Яго i Фама з iмi. Прыходзіць Іісус, калі дзверы былі замкнёныя; стаў пасярэдзiне i сказаў: мiр вам!

27 Потым кажа Фаме: дай палец твой сюды i паглядзi на рукi Мае; і дай руку тваю i ўкладзі ў бок Мой; i не будзь няверуючым, а будзь веруючым.

28 У адказ Фама сказаў Яму: Гасподзь мой i Бог мой!

29 Кажа яму Іісус: ты ўвераваў, таму што ўбачыў Мяне; блажэнныя тыя, якія не бачылі і ўверавалі.

30 Многа яшчэ зрабiў Іісус перад вучнямi Сваiмi і іншых цудаў, пра якiя не напiсана ў кнiзе гэтай;

31 а гэта напiсана, каб вы ўверавалі, што Іісус ёсць Хрыстос, Сын Божы, i каб, веруючы, жыццё мелi ў iмя Яго.

Паводле Іаана 21

1 Пасля гэтага явiўся зноў Іісус вучням на моры Тыверыядскім. Явіўся ж так:

2 былi разам Сіман Пётр i Фама, званы Блiзнюк, i Нафанаiл з Каны Галiлейскай, i сыны Зевядзеевы, i двое

3 кажа iм Сіман Пётр: iду рыбу лавiць. Кажуць яму: iдзём i мы з табою. Выйшлi яны i селі адразу ў лодку, i ў тую ноч не злавiлi нiчога.

4 Калi ж настала ўжо ранiца, стаў Іісус на беразе, але не пазналi вучнi, што гэта Іісус;

5 кажа iм Іісус: дзецi! цi ёсць у вас якая ежа? Яны адказалi Яму: няма.

6 Ён жа сказаў iм: закiньце мярэжу з правага боку лодкі, i зловiце. Яны закiнулi і ўжо не маглi выцягнуць яе з-за мноства рыбы.

7 Тады вучань, якога любiў Іісус, кажа Пятру: гэта Гасподзь. А Сіман Пётр, пачуўшы, што гэта Гасподзь, апаясаўся вопраткай, бо быў голы, i кiнуўся ў мора;

8 іншыя ж вучнi прыплылі ў лодцы, - бо яны былі не далёка зямлi, а локцяў каля двухсот, - цягнучы мярэжу з рыбаю;

9 калi ж яны выйшлi на зямлю, бачаць раскладзенае вогнішча, а на iм рыба ляжыць і хлеб;

10 кажа iм Іісус: прынясіце той рыбы, што вы злавiлi цяпер.

11 Пайшоў Сіман Пётр i выцягнуў на зямлю мярэжу, поўную вялiкiх рыб, якiх было сто пяцьдзесят тры, i пры такой колькасці не парвалася мярэжа.

12 Кажа iм Іісус: хадзiце сюды, снедайце. І нiхто з вучняў не пасмеў спытацца ў Яго: хто Ты? - ведаючы, што гэта Гасподзь.

13 Падыходзiць Іісус, бярэ хлеб i дае iм; і рыбу таксама.

14 Гэта ўжо трэцi раз явiўся Іісус вучням Сваiм, уваскрэсшы з мёртвых.

15 Калi ж яны паснедалi, кажа Сіману Пятру Іісус: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне больш, чым яны? Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Іісус кажа яму: пасi ягнят Маіх.

16 Кажа яму зноў, другi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне? Той кажа Яму: так, Госпадзі! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Іісус кажа яму: будзь пастухом авечак Маіх.

17 Кажа яму трэцi раз: Сімане Іонаў, цi любiш ты Мяне? Засмуцiўся Пётр, што Іісус трэцi раз спытаўся ў Яго: цi любiш ты Мяне? - i сказаў Яму: Госпадзі! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Кажа яму Іісус: пасi авечак Маіх;

18 праўду, праўду кажу табе: калi ты быў малады, то падпяразваўся сам і

19 А гэта Ён сказаў, даючы зразумець, якою смерцю Пётр праславiць Бога. I, сказаўшы гэта, кажа яму: iдзi за Мною.

20 Аглянуўшыся, Пётр бачыць, што ўслед ідзе вучань, якога любiў Іісус і які на вячэры, прыхіліўшыся да гру-дзей Яго, сказаў: Госпадзі! хто выдасць Цябе?

21 Яго ўбачыўшы, Пётр кажа Іісусу: Госпадзі! а ён што?

22 Кажа яму Іісус: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду, то што табе да гэтага? ты за Мною ідзi.

23 I разнеслася слова гэтае сярод братоў, што вучань той не памрэ. Але не сказаў яму Іісус, што той не памрэ, а сказаў: калi Я хачу, каб ён быў, пакуль Я прыйду, то што табе да гэтага?

24 Гэта і ёсць той вучань, які сведчыць пра гэта i напiсаў гэта; і ведаем, што сведчанне яго ісціннае.

25 Ёсць i многае іншае, што зрабіў Іісус, але, калі б падрабязна апiсаць гэта, думаю, што i сам свет не ўмясцiў бы напісаных кнiг. Амiнь.